Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 38 тысяч пасажыраў перавезлі ў студзені 2020 года паміж Мінскам і Віцебскам цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа

14 лютага 2020

Штодзённае курсіраванне трох пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Мінск–Віцебск было арганізавана з 8 снежня 2019 года ў ходзе рэалізацыі стратэгіі па арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі. Перавозкі ажыццяўляюцца сучаснымі дызель-цягнікамі ДП6.

У жыхароў Віцебска маецца магчымасць прыехаць у Мінск і вярнуцца назад за 3 гадзіны. За студзень гэтага года цягнікамі ДП6 у зносінах Мінск–Віцебск перавезена больш за 38 тысяч пасажыраў. З трох пар цягнікоў, якія курсуюць раніцай, днём і ўвечары, найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца цягнікі № 703/704, якія адпраўляюцца з Віцебска ў 6.33 і ў 15.15 – з Мінска. Населенасць гэтай пары цягнікоў складае каля 80%.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення і прыбыцця цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў паведамленні Мінск-Віцебск-Мінск можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатка «БЧ. Мой цягнік», а таксама па адзіным нумары 105 Кантакт-цэнтра БЧ.

Даведачна.

У шасцівагонных дызель-цягніках ДП6 маецца 311 стацыянарных месцаў для сядзення, у тым ліку 25 месцаў першага класа. Канструкцыйная хуткасць руху цягніка -140 км/ч. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Прасторны салон, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі крэсла і падлакотнікаў, інфармацыйная аўдыё - і відэасістэма для пасажыраў. Усе месцы забяспечаны індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў, таксама ў дызель-цягніку ўстаноўлена абсталяванне для забеспячэння доступу да бесправаднога інтэрнэту па сістэме Wi-Fi. У салоне маецца шматфункцыянальная зона для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пасажыраў з дзіцячымі калыскамі, веласіпедамі і буйным багажом, таксама ў цягніках устаноўлены вендынгавыя апараты для гандлю гарачымі напоямі і іншымі таварамі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год