Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перспектывы развіцця грузавых чыгуначных перавозак абмяркуюць у Кіеве

22 студзеня 2020

23 студзеня дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прыме ўдзел у нарадзе прадстаўнікоў Беларускай чыгункі, АТ «Укрзалізныця», АТ «Літоўскія чыгункі» і кампаній ТАА «Containerships» (Украіна), ЗАТ «Intermodal Container Service» (Літва). Асноўнай тэмай нарады, якая пройдзе ў Кіеве, стане абмеркаванне пытанняў па далейшаму развіццю міжнародных перавозак грузаў у кантэйнерах чыгуначным транспартам у паведамленні Літва–Беларусь–Украіна. Таксама Ігар Шылаў правядзе двухбаковыя перамовы з прадстаўнікамі АТ «Укрзалізныця», АТ «Літоўскія чыгункі».

У 2019 годзе Беларускай чыгункай быў арганізаваны шэраг праектаў, накіраваных на пашырэнне геаграфіі экспарту паслуг. Так, у сакавіку Дзяржаўным прадпрыемствам «БЕЛІНТЭРТРАНС – транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі ў партнёрстве з Rail Cargo Logistics d.o.o.(Славенія) і Захід Транс Сэрвіс (Украіна) быў арганізаваны новы праект – рэгулярны кантэйнерны цягнік па маршруце Беларусь–Румынія. За 2019 год было адпраўлена больш за 35 паўнасастаўных кантэйнерных цягнікоў.

У ліпені быў арганізаваны кантэйнерны цягнік «Containerships train» у зносінах Літва–Беларусь–Украіна і назад. За мінулы перыяд чыгуначнымі кампаніямі забяспечана курсіраванне каля 600 кантэйнераў ДФЭ.

У рамках двухбаковых перамоваў бакі абмяркуюць сумесныя накірункі дзейнасці і праекты, накіраваныя на павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год