Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыняў удзел у рабочай сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства развіцця дарог і транспарту Манголіі

27 студзеня 2020

27 студзеня ў Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася рабочая сустрэча Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аўраменка А. М. і Міністра развіцця дарог і транспарту Манголіі Б. Энх-Амгалана. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Начальнікі Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і АТ «Улан-Баторская чыгунка» Дамдзінсурэнгійн Жыгжыднямаа.

У рамках мерапрыемства падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж двума міністэрствамі. Подпісы пад дакументам паставілі Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка і Міністр развіцця дарог і транспарту Манголіі Бямбасурэнгийн Энх-Амгалан. Мемарандум накіраваны на далейшае развіццё ўзаемадзеяння двух ведамстваў, у тым ліку супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі ў галіне чыгуначнага транспарту, развіццё чыгуначнага транзіту па маршруце Азія–Еўропа, распрацоўку лагістычных праектаў.

У ходзе сустрэчы Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў адзначыў, што супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага транспарту развіваецца паступальна. З 2002 года па маршруце Брэст–Улан-Батар курсіруе кантэйнерны цягнік «Мангольскі вектар», з 2005 года маршрут цягніка быў падоўжаны да Кітая.

У 2019 годзе ў зносінах Беларусь–Манголія перавезена больш за 50 тыс. тон грузаў, у параўнанні з 2018 годам рост аб'ёмаў грузавых перавозак склаў 7%. Перспектыўным уяўляецца далейшае развіццё кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай–Еўропа транзітам праз Манголію і Беларусь. У 2019 годзе перавезена больш за 13 тыс. кантэйнераў у ДФЭ. Маюцца магчымасці для кратнага павелічэння аб'ёмаў кантэйнерных перавозак. Уладзімір Марозаў выказаў пажаданне больш актыўна працаваць па гэтым кірунку мангольскаму баку з Кітайскімі чыгункамі. Пры гэтым падкрэсліў, што інфраструктура якая існуе на Беларускай чыгунцы, рэзервы яе прапускной здольнасці, а таксама тэхналогія працы дазваляюць забяспечыць значны рост кантэйнерных перавозак.

Начальнік АТ «Улан-Баторская чыгунка» Дамдзінсурэнгійн Жыгжыднямаа распавёў аб перспектывах развіцця Мангольскай чыгункі, падкрэсліў неабходнасць далейшага супрацоўніцтва з БЧ ў частцы абмену вопытам па развіцці чыгуначнай інфраструктуры, рамонтнай базы, абнаўлення парку рухомага саставу, а таксама навучання кадраў.

Праграмай візіту дэлегацыі Міністэрства развіцця дарог і транспарту Манголіі прадугледжана наведванне шэрагу аб'ектаў інфраструктуры, уключаючы аб'екты Беларускай чыгункі. Так, 27 студзеня Мангольскія калегі наведаюць тэрмінал Калядзічы дзяржаўнага прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.



Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год