Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка у 2019 годзе прыняла актыўны ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў Года малой радзімы

29 студзеня 2020

На Беларускай чыгунцы распрацаваны план рэалізацыі Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенню ў Рэспубліцы Беларусь 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2018 г. № 547.

У 2019 годзе на чыгунцы рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў па навядзенні узорнага парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. У прыватнасці, праведзены работы па дэмантажу і зносу аварыйных і непрыдатных для далейшага выкарыстання будынкаў і збудаванняў, жылых дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях, таксама БЧ прыняла ўдзел у экалагічнай акцыі «уладкаваць малую радзіму», у рэспубліканскай акцыі «Пасадзі дрэва там, дзе нарадзіўся» і т. д.

Надавалася вялікая ўвага падтрыманню ў належным эстэтычным стане 183 памятных месцаў (абеліскаў вайсковай славы і пахаванняў, мемарыялаў, мемарыяльных комплексаў і г. д.), якія знаходзяцца на тэрыторыі беларускай магістралі і замацаваных за яе арганізацыямі.

Праведзены капітальны рамонт на 54 аб'ектах вакзальнай інфраструктуры, у тым ліку на 24 пасажырскіх платформах і 30 будынках, а таксама бягучы рамонт 186 пасажырскіх платформаў і 214 будынкаў.

Моладзь, якая працуе на Беларускай чыгунцы, прыняла актыўны ўдзел у рэспубліканскай культурна-патрыятычнай акцыі «Я вырас тут, і край мне гэты дораг», правядзенні тэматычных акцый на прадпрыемствах БЧ, прысвечаных Году малой радзімы, арганізацыі сумесных сустрэч ветэранскага актыву і моладзі беларускай магістралі , накіраваных на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, экскурсій у музеі Беларускай чыгункі для навучэнцаў і студэнтаў з паглыбленым выкладаннем тэматычнага матэрыялу. Так, у 2019 годзе музеі Беларускай чыгункі наведалі больш за 77 тыс. чалавек, праведзена 1140 экскурсій.

Праведзены тэматычныя мерапрыемствы з удзелам юных чыгуначнікаў і пасажыраў на Дзіцячай чыгунцы ім. К.С.Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Акрамя таго, на прадпрыемствах чыгункі рэгулярна праводзіліся адзіныя дні інфармавання, прысвечаныя Году малой радзімы.

У рамках Года малой радзімы у 2019 годзе былі арганізаваны культурныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы і мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця.

У галіновай газеце «Чыгуначнік Беларусі» створана рубрыка «Год малой радзімы», у якой рэгулярна друкуюцца матэрыялы па дадзенай тэматыцы.

Усе мерапрыемствы, арганізаваныя на Беларускай чыгунцы ў рамках Года малой радзімы, праводзяцца сумесна з Арганізацыяй ветэранаў Беларускай чыгункі, галіновым камітэтам ГА «БРСМ» БЧ і Чыгуначнай арганізацыяй Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Праца па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў пад знакам Года малой радзімы працягнецца на Беларускай чыгунцы і ў 2020 годзе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год