Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

10 студзеня 2020

З 9 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі каля 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях ў шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

Чыгуначнікі прывезлі дзецям салодкія пачастункі і падарункі, а таксама арганізавалі для дзяцей сапраўднае свята з гульнямі, конкурсамі і музычнай праграмай. Такія сустрэчы не пакінулі нікога раўнадушным, а для многіх дзяцей яны сталі яшчэ і выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з прафесіямі чыгуначнай галіны.

Усяго за час правядзення акцыі «Нашы дзеці» Беларуская чыгунка аказала матэрыяльную дапамогу прыкладна 3 тысячам дзяцей на агульную суму каля 80 тысяч беларускіх рублёў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год