Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Беларуская чыгунка ўкараніла ў цягніках міжнародных ліній mpos-тэрміналы для аплаты паслуг па банкаўскіх плацежных картках за межамі рэспублікі

23 студзеня 2020

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка сумесна з пастаўшчыкамі паслуг сувязі і банкаўскімі структурамі ўкараніла ў цягніках міжнародных ліній mpos-тэрміналы для аплаты паслуг па банкаўскіх плацежных картках міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard. Рэалізацыя дадзенага праекта дазволіць пасажырам разлічвацца ў цягніках БЧ з дапамогай банкаўскай карткі, у тым ліку, за чайную прадукцыю і пасцельную бялізну, залішнюю ручную паклажу і паслугі вагона-рэстарана.

Гэта завяршальны этап праекта па ўкараненні ў цягніках аплаты паслуг чыгуначнага транспарту па банкаўскіх плацежных картках з выкарыстаннем пераносных плацежных pos-тэрміналаў, які ажыццяўляўся ў некалькі этапаў. Спачатку pos-тэрміналы для аплаты паслуг па банкаўскіх плацежных картках з'явіліся ў цягніках міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, затым у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, а ў студзені гэтага года mpos-тэрміналамі абсталявалі ўсе цягнікі міжнародных ліній. Да 2020 года аплаціць паслугі банкаўскай карткай можна было толькі пры знаходжанні цягніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем увагу, што аперацыі па аплаце паслуг у цягніках БЧ магчымыя пры наяўнасці ўстойлівай мабільнай сувязі.

Усяго Беларускай чыгункай набыта 86 mpos-тэрміналаў для аплаты паслуг у цягніках міжнародных ліній па банкаўскіх картках. Pos-тэрміналы білетных касіраў у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа ўключаны ў камплектацыю камп'ютарных сістэм, білетадрукарскіх машын. Абсталяванне pos-тэрміналамі цягнікоў міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа праводзілася сумесна з ААТ «Беларусбанк».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год