Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ прапануе скідку да 25% пры куплі «цэлага купэ» у вагоне СВ

08 студзеня 2020

З 9 студзеня па 31 мая 2020 года Беларуская чыгунка прапануе дадатковую скідку да 25% (у залежнасці ад адлегласці накіравання) пры афармленні «цэлага купэ» у вагоне СВ адным пасажырам.

Кошт сэрвісных паслуг (пасцельная бялізна і набор харчавання) спаганяецца за праезд аднаго пасажыра.

Скідка будзе дзейнічаць у цягніках, якія курсіруюць у міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй (акрамя цягніка № 2/1 Минск–Масква). Пры прадастаўленні дадзенай скідкі не будуць прымяняцца іншыя скідкі (глыбіня продажу, пры адначасовым афармленні праязных дакументаў у кірунку «туды і назад»).

Афармленне праязнога дакумента ажыццяўляецца на адным бланку і толькі ў чыгуначных касах.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год