Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Затрымак цягнікоў з-за лжэмініравання вакзалаў на Беларускай чыгунцы не было

19 жніўня 2019

У сувязі з паведамленнем, якое паступіла ў 8 гадзін 56 мінут 19 жніўня па электроннай пошце ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі аб мініраванні 6 чыгуначных вакзалаў у гарадах: Мінск, Гродна, Брэст, Гомель, Магілёў, Віцебск, супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі арганізаваны праверачныя мерапрыемствы, падчас якіх небяспечных прадметаў не выяўлена.

У перыяд правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў адхіленні ў графіку руху цягнікоў не дапушчаны. З 9 гадзін 45 мінут да 11 гадзін 30 мінут адсутнічала магчымасць прадстаўлення інфармацыі Кантакт-цэнтрам БЧ па тэлефонах 105, 151, электроннай пошце і месенджэрам Viber, Telegram і WhatsApp, а таксама па званку з інфармацыйна-даведачных тэрміналаў, устаноўленых на вакзалах рэспублікі.

Чыгуначныя вакзалы працуюць у штатным рэжыме.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год