Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні Дня чыгуначніка Беларуская чыгунка падвяла вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў

02 жніўня 2019

У штогадовым рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў прымалі ўдзел пазакласныя вакзалы, а таксама вакзалы I, II і III класаў.

Сярод пазакласных вакзалаў першае месца заняў вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Другое месца па выніках штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў прысуджана вакзалу станцыі Брэст-Цэнтральны.

 Сярод вакзалаў I класа першае месца па выніках агляду ў бягучым годзе прысуджана вакзалу станцыі Магілёў, на другім месцы — вакзал станцыі Орша-Цэнтральная.

Вакзал станцыі Полацк атрымаў перамогу сярод вакзалаў II класа, другая прэмія прысуджана вакзалу станцыі Барысаў.

Пераможцам сярод вакзалаў III класа прызнаны вакзал станцыі Ліда, другая прэмія дасталася вакзалу станцыі Асіповічы.

Вынікі конкурсу сярод вакзалаў падводзіліся на аснове ацэнкі работы, праведзенай у 2018 годзе па паляпшэнню добраўпарадкавання і санітарнага стану комплексаў і прылеглых да іх тэрыторый. Улічваліся таксама архітэктурная выразнасць вакзалаў, афармленне фасадаў, абсталяванне прылеглых тэрыторый малымі архітэктурнымі формамі, паляпшэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і працоўных месцаў супрацоўнікаў, пашырэнне колькасці і павышэнне ўзроўню аказваемых паслуг.

 Штогадовы рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў праводзіцца на Беларускай чыгунцы з 2001 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год