Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у найбуйнейшым міжнародным форуме ў г. Маскве

15 жніўня 2019

Дэлегацыя Беларускай чыгункі з 28 па 31 жніўня прыме ўдзел у Міжнародным чыгуначным салоне прасторы 1520 «PRO//Рух. ЭКСПА», які пройдзе на тэрыторыі эксперыментальнага кальца АТ «ВНІІЖТ» у Шчэрбінке.

Салон з'яўляецца унікальнай міжнароднай камунікацыйнай пляцоўкай для сустрэчы прадстаўнікоў найбуйнейшых кампаній, экспертаў і спецыялістаў у галіне чыгуначнага транспарту, а таксама дэманстрацыі і прасоўвання сучасных тэхналогій. Свае дасягненні і распрацоўкі ў галіне чыгуначнага машынабудавання, будаўніцтва, электронікі і сістэм кіравання прадставяць найбуйнейшыя кампаніі транспартнай галіны.

Важнае месца ў рамках салона адведзена выставачнай экспазіцыі. Яна з'яўляецца самай маштабнай на прасторы каляі 1520, яе плошча складае 20 000 кв. м., дзе размесцяцца больш за 100 натурных узораў тэхнікі. Экспазіцыя будзе падзелена на пэўныя тэматычныя зоны.

Дзелавая праграма салона «PRO//Рух. ЭКСПА» пройдзе ў фарматах пленарных сесій, круглых сталоў і дыскусій. У парадак праграмы ўключаны пытанні стратэгічнага значэння: лічбавая трансфармацыя чыгуначнай галіны, грузавыя і пасажырскія цягнікі новага пакалення, маркетынг і збыт рухомага саставу, інавацыі і мадэрнізацыя інфраструктуры, інфарматызацыя і кібербяспека чыгуначнага транспарту і шэраг іншых.

Дэлегацыя беларускай магістралі ў складзе некалькіх груп на чале з галоўным інжынерам Беларускай чыгункі Валерыем Шубадзеравым і намеснікам Начальніка чыгункі Сяргеем Сізіным прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні «Лічбавая трансфармацыя і тэхналогіі будучыні ў чыгуначнай галіне» і стратэгічнай сесіі «PRO Чыгуначную тэхніку: рухомы састаў будучыні».

Таксама спецыялісты чыгункі наведаюць выставачную экспазіцыю салона.

У рамках работы салона галоўны інжынер БЧ Валерый Шубадзёраў прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета галоўных інжынераў чыгунак краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Плануецца абмеркаваць пытанні стварэння і працы гэтага Савета і падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнай палітыкі на чыгуначным транспарце паміж ААТ «Расійскія чыгункі», Беларускай чыгункай, дзяржаўным прадпрыемствам «Нацыянальная кампанія «Кыргыз темір жолу», ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка» і АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан темiр жолы».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год