Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 4,5 тысячы памятак «Бяспека на чыгуначным транспарце» было ўручана падчас акцыі «Стоп – няправільны крок»

27 жніўня 2019

Беларуская чыгунка сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 23 жніўня 2019 года правялі акцыю «Стоп – няправільны крок», падчас якой грамадзяне былі дадаткова праінфармаваны аб правілах паводзін пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Акцыя «Стоп – няправільны крок» праводзіцца на БЧ з 2013 года. У гэтым годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 450 працаўнікоў Беларускай чыгункі (больш за 250 з іх - члены ГА «БРСМ»). Падчас правядзення акцыі было ўручана больш за 4,5 тысячы памятак «Бяспека на чыгуначным транспарце», праведзена прыкладна 430 прафілактычных гутарак.

Удзельнікі акцыі «Стоп – няправільны крок» абследавалі ўсе чыгуначныя аб'екты і ўчасткі, на якіх раней была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанне на іх у неналежным месцы.

Памятайце, чыгунка – гэта не месца для свавольстваў, а зона падвышанай небяспекі, дзе цана няўважлівасці – ваша жыццё і здароўе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год