Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка рыхтуецца сустракаць гасцей Дня беларускага пісьменства

12 жніўня 2019

БЧ завяршае падрыхтоўку станцыі Слонім Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі да XXVI Дня беларускага пісьменства.

Абноўлены фасад пасажырскага будынка, праводзіцца касметычны рамонт унутры яго, ідзе праца па стварэнні насценнага барэльефа. На сценах унутры будынка і ў холе з'явяцца рэльефныя карціны, якія будуць знаёміць гасцей горада з яго славутасцямі, а ў зале чакання — палатно з адлюстраваннем сям'і буслоў у гняздзе, як знака дабрабыту і росквіту. Таксама для зручнасці пасажыраў у зале чакання ўсталююць новыя мяккія крэслы.

Палепшаны ўмовы і для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі: на ўваходзе ў пасажырскі будынак усталяваны пандус, нанесена дарожная разметка на прывакзальнай плошчы з вылучэннем месцаў для гэтай катэгорыі грамадзян, выкладзена тактыльная плітка ўздоўж перона і на выхадзе з пасажырскага будынка.

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў пасажырскім будынку размешчаны стэнды з інфармацыяй пра галоўныя славутасці Слоніма і схемай праезду да іх, а на прывакзальнай плошчы — кампазіцыйная тумба з такой жа інфармацыяй.

 

Таксама праведзены рамонт 2-х чыгуначных пераездаў у горадзе Слоніме, да 1 верасня будзе адрамантаваны яшчэ адзін пераезд.

Дабрацца па чыгунцы на Дзень пісьменства можна цягнікамі міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 627/628, накіроўваючыміся па маршруце Мінск—Гродна—Мінск, № 631/632, накіроўваючыміся па маршруце Гомель—Гродна—Гомель, у рамках дзеючага графіка, а таксама цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць па маршруце Баранавічы—Гродна—Баранавічы.

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ці па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Трэба адзначыць, што паслугамі вакзала станцыі Слонім у сярэднім штомесяц карыстаюцца парадку 13 тысяч пасажыраў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год