Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 1-м паўгоддзі 2019 года забяспечыла ўсе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку прадукцыі

05 жніўня 2019

Пра гэта падчас урачыстага сходу, прысвечанага Дню чыгуначніка, паведаміў Начальнік беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Перавезена 72 млн тон грузаў і 39 млн пасажыраў, грузаабарот склаў больш за 24 млрд тона-км, пагрузка дасягнула 42,4 млн тон, пасажыраабарот перавысіў 3 млрд пас-км.

«Даходы Беларускай чыгункі па асноўных відах дзейнасці за 6 месяцаў 2019 года па параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выраслі на 3,1 % і склалі 1,7 млрд рублёў, аднак гэтага аказалася не дастаткова з улікам расходаў па рэалізацыі ўсіх намечаных планаў», — адзначыў кіраўнік галіны.

Падчас свайго выступу Уладзімір Марозаў завастрыў увагу на тым, што вельмі важныя інвестыцыі ў чалавечы капітал, паколькі толькі згуртаваны і мабілізаваны калектыў, які здольны паспяхова вырашаць бягучыя і перспектыўныя задачы, якія стаяць перад чыгункай.

Найважнейшай задачай для кіраўніцтва чыгункі з'яўляецца ўдасканаленне сістэмы аплаты працы, надаецца вялікая ўвага здароўю, харчаванню і адукацыі работнікаў.

Падводзячы вынікі работы за мінулы чыгуначны год, Начальнік Беларускай чыгункі адзначыў, што паслядоўна была працягнута работа па рэалізацыі шэрагу інвестыцыйных праектаў, звязаных з развіццём інфраструктуры, абнаўленнем рухомага саставу, павышэннем эфектыўнасці пасажырскіх і грузавых перавозак.

Толькі за першае паўгоддзе бягучага года на рэалізацыю інфраструктурных праектаў накіравана 83 млн рублёў, набыццё рухомага саставу — амаль 171 млн рублёў, абсталявання — каля 13 млн рублёў, мадэрнізацыю і праектныя работы – больш за 8 млн рублёў. На рамонт пуці асвоена больш за 68 млн рублёў. Усяго ў 2019 годзе ўсімі відамі рамонту плануецца адрамантаваць больш за 422 км пуці.

Інвестыцыі ў абнаўленне рухомага саставу дазволілі ў 2018 і першым паўгоддзі 2019 года набыць амаль 1400 грузавых і 50 пасажырскіх вагонаў.

Чыгунка актыўна працягвае работу па электрыфікацыі новых участкаў чыгуначных ліній і развіццю інфраструктуры грузавых тэрміналаў, што спрыяе павелічэнню прапускной здольнасці чыгункі і транзітнай прывабнасці Беларусі.

Працягваецца ўкараненне ў перавозачны працэс аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка». Сёння БЧ ужо работае па электронных перавозачных дакументах з чыгуначнымі кампаніямі Расіі, Літвы і Латвіі.

Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі шэрагу міжнародных праектаў па рэалізацыі кантэйнерных перавозак па напрамках Поўнач—Поўдзень і Усход—Захад. За 1 паўгоддзе 2019 года ў паведамленні Кітай—Еўропа—Кітай перавезена ўжо амаль 150 тысяч кантэйнераў. Па прагнозах на 2025 год паміж Еўрасаюзам і Кітаем праз Беларусь будзе перавозіцца каля 500 тысяч кантэйнераў.

Таксама надавалася ўвага развіццю пасажырскага комплексу. У тым ліку, удасканаленні тэхналогіі рэалізацыі праязных дакументаў, і як вынік — за шэсць месяцаў бягучага года на сайце Беларускай чыгункі аформлена больш за 1,4 млн электронных білетаў, што складае 24,1% ад агульнай колькасці квіткоў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах Беларускай чыгункі. За першае паўгоддзе 2019 года павялічаны аб'ёмы перавозак пасажыраў з Літвой, Латвіяй, Балгарыяй, Чэхіяй і Германіяй. Так, у зносінах з Літвой аб'ём перавозак павялічаны на 16,2%, з Латвіяй на 20,5%, Балгарыяй на 25%, Германіяй практычна ў 2 разы, Чэхіяй у 3,7 разы. У цэнтры ўвагі Беларускай чыгункі і пытанні аховы працы. За першае паўгоддзе 2019 года палепшаны ўмовы працы на 92 рабочых месцах, колькасць рабочых месцаў са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы знізілася на 504. Усяго на выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і аховы працы накіравана 1,4 млн рублёў.

Напярэдадні прафесійнага свята ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі на ўсіх аддзяленнях чыгункі. За высокія дасягненні ў рабоце і добрасумленную працу напярэдадні Дня чыгуначніка Начальнік беларускай чыгункі ўручыў больш за 200 вышэйшых галіновых узнагарод лепшым работнікам галіны: 19 чалавек удастоены знака «Ганаровы чыгуначнік», 72 работніка адзначаны знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі», 80 — нагрудным знакам узнагароды «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» II ступені і 36 — I ступені.

Акрамя таго, 16 чыгуначнікаў адзначаны нагрудным знакам узнагароды Міністэрства транспарту і камунікацый «Ганаровы транспартнік», 16 — Ганаровай граматай ведамства, Падзяку Міністра транспарту і камунікацый аб'яўлена 16 чыгуначнікам. Нагрудным знакам узнагароды «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» трэцяй ступені ўзнагароджаны 197 чалавек. Ганаровай граматы Беларускай чыгункі ўдастоены 103 чалавекі, а 114 работнікам аб'яўлена Падзяка Начальніка Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год