Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За год работы ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па ўсіх каналах абслугоўвання паступіла амаль 2 мільёны запытаў

29 ліпеня 2019

Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі быў адкрыты ў ліпені 2018 года ў г. Магілёве ў мэтах прадстаўлення кругласутачнай аператыўнай інфармацыі, а таксама аказання кансультацыйнай дапамогi грамадзянам у рашэнні ўсіх пытанняў арганізацыі пасажырскіх перавозак.

За гэты час у Кантакт-цэнтр па ўсіх каналах абслугоўвання паступіла 1 мільён 923 тысячы запытаў.

Больш за ўсё грамадзян звярнуліся з мэтай атрымання даведачнай інфармацыі — 1 мільён 364 тысячы запытаў і браніравання месцаў на пасажырскія цягнікі — каля 430 тысяч запытаў.

У мэтах павышэння якасці абслугоўвання грамадзян з моманту адкрыцця Кантакт-цэнтра быў значна пашыраны пералік каналаў сувязі з пасажырамі.

На дадзены момант ужо існуе 5 каналаў сувязі пасажыраў з супрацоўнікамі Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі: тэлефонная сувязь, электронная пошта, форма зваротнай сувязі «Задаць пытанне спецыялістам Кантакт-цэнтра» на сайце www.rw.by, аўдыё- і відэасувязь праз даведачныя тэрміналы, месенджары.

Так, па кароткім тэлефонным нумары 105 (для абанентаў РУП «Белтэлекам», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», УП «Велком», ЗАТ «БеСТ»), па тэлефоне +375 222 39 25 47 (для спажыўцоў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь), з дапамогай аўдыё- і відэасувязі на тэрміналах самаабслугоўвання, грамадзяне могуць атрымаць даведачную інфармацыю па пасажырскіх перавозках (згодна з пералікам пытанняў, размешчаных у раздзеле «105 Кантакт-цэнтр» сайта www.rw.by). Па тэлефонным нумары 105, форме «Заказ білетаў» у раздзеле «Паслугі пасажырам» сайта www.rw.by дадаткова можна ажыццявіць браніраванне месцаў на пасажырскія цягнікі.

На кароткі тэлефонны нумар 151, тэлефонны нумар +375 222 39 25 47 (для спажыўцоў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь), а таксама на электронны адрас brail@rw.by, месенджары Viber, Telegram і WhatsApp, на форму зваротнай сувязі «Задаць пытанне спецыялістам Кантакт-цэнтра» на сайце www.rw.by грамадзяне могуць звяртацца з пытаннямі ў галіне пасажырскіх перавозак, уключаючы абслугоўванне ў цягніках і на вакзалах, аказання дапамогі спажыўцам у набыцці праязных дакументаў (білетаў) праз сетку Інтэрнэт, арганізацыі сітуацыйнай дапамогі фізічна аслабленым асобам.

Дадаткова для спажыўцоў з парушэннем слыху арганізаваны канал сувязі з Кантакт-цэнтрам на мове жэстаў праз праграму Skype па спасылках, размешчаных на афіцыйным сайце БЧ www.rw.by ў раздзеле «105 Кантакт-цэнтр».

Беларуская чыгунка працягвае удасканальваць працэс прадастаўлення паслуг Кантакт-цэнтрам.

У цяперашні час вядзецца работа па ўкараненні аўтаматызаванага кантролю якасці абслугоўвання пасажыраў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год