Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За 1 паўгоддзе 2019 года на Беларускай чыгунцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 4 тысячы безбілетных грамадзян

12 ліпеня 2019

За 1 паўгоддзе 2019 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі здзейснены кантроль больш чым у 28,5 тыс. цягніках, што амаль на 600 цягнікоў больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96% ад агульнай колькасці ўсіх правераных.

Па выніках кантролю за 1 паўгоддзе 2019 года ў адносінах да 4195 грамадзян вынесены пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за безбілетны праезд, з іх 3 403 грамадзяніна заплацілі штраф на месцы.

За курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых для гэтага месцах прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 76 чалавек.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана 89,7 тыс. рублёў штрафу і тарыфу.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

Нагадваем, што ў цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні, штраф за безбілетны праезд пасажыраў у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні, у міжрэгіянальных і міжнародных лініях — 1 базавую велічыню.

Таксама заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф) за неаплачаны правоз ручной паклажы, колькасць або памер якой перавышаюць устаноўленыя заканадаўствам нормы бясплатнага правозу (вагой больш за 36 кілаграмаў, памерам па суме трох вымярэнняў, якія перавышаюць 200 сантыметраў).

Акрамя таго, Беларуская чыгунка нагадвае, што з 27 ліпеня 2019 года забараняюцца курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню (за выключэннем спецыяльна створаных месцаў) ва ўсіх відах транспарту агульнага карыстання, у памяшканнях і на тэрыторыях чыгуначных станцый, прызначаных для абслугоўвання пасажыраў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

Даведачна:

З 1 студзеня 2019 года базавая велічыня складае 25,5 рубля.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску 225-39-41, 225-48-22.

Беларуская чыгунка працягвае працу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках. У прыватнасці, запланавана правядзенне штотыднёвых суцэльных групавых праверак з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі, дэкад суцэльнага кантролю, падчас якіх правяраецца да 100% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на кантраліруемым участку, а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю на ўсім шляху руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Даведачна:

Пасажыр у абавязковым парадку пры пасадцы ў цягнік і падчас паездкі павінен мець праязны дакумент (білет), а пры наяўнасцi права на бясплатны (ільготны) праезд — арыгінал дакумента, які пацвярджае такое права.

Афармленне праязных дакументаў (білетаў) робіцца ў білетнай касе, праз тэрмінал самаабслугоўвання.

Пры адсутнасці на станцыі або прыпыначным пункце білетнай касы, тэрміналаў самаабслугоўвання грамадзянін можа ажыццявіць пасадку ў цягнік з ненумараванымі месцамі без праязнога дакумента (білета), аплаціўшы праезд і правоз ручной паклажы ў цягніку ў упаўнаважанай асобы да наступнага прыпынку цягніка пасля пасадкі. У такім выпадку плата за афармленне праязнога дакумента (білета) не спаганяецца.

Безбілетным з'яўляецца грамадзянін, выяўлены без праязнога дакумента (білета), які не аплаціў своечасова праезд, прад'явіў праязны дакумент (білет), які не дае права праезду ў паказаным цягніку, вагоне, а таксама без дакументаў, якія пацвярджаюць права на праезд па бясплатным, ільготным, дзіцячым, службовым праязным дакуменце (білеце), пры правядзенні кантролю ў цягніках і непасрэдна пасля заканчэння паездкі ў цягніках з ненумараванымі месцамі.

Безбілетны грамадзянін, выяўлены ў цягніку з ненумараванымі месцамі, абавязаны аплаціць кошт праезду ад станцыі пасадкі да станцыі свайго прызначэння, кошт паслугі па афармленні праязнога дакумента (білета) у цягніку і штраф.

Калі безбілетны грамадзянін заяўляе аб жаданні пакінуць цягнік, ён аплачвае кошт праезду да станцыі, на якой пакіне цягнік, а таксама штраф.

У выпадку адмовы аплаціць кошт праезду і пакінуць цягнік, безбілетны грамадзянін выдаляецца з цягніка ўпаўнаважанымі асобамі на бліжэйшай станцыі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год