Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркуюць кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы
15 ліпеня 2019
18–19 ліпеня ў г. Клайпедзе (Літоўская Рэспубліка) пройдуць перагаворы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай.
У ходзе мерапрыемства бакі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і падвядуць вынікі працы за першае паўгоддзе 2019 года ў перавозках пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, а таксама намецяць меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.
Праграмай таксама запланавана наведванне і правядзенне рабочых сустрэч з лагістычнымі і стывідорнымі кампаніямі порта Клайпеда.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год