Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Першы кантэйнерны цягнік новага міжнароднага праекта «Containerships train» у зносінах Літва—Беларусь—Украіна прыбыў ва Украіну

12 ліпеня

11 ліпеня на станцыю Бровары (Украіна) прыбыў першы кантэйнерны цягнік новага праекта. У яго саставе 65 кантэйнераў, размешчаных на 43 спецыялізаваных фітынгавых платформах.

Праект рэалізаваны згодна з падпісаным у маі гэтага года ў Адэсе чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Беларусі і Літвы Пагадненнем па арганізацыі кантэйнернага цягніка «Containerships train» у зносінах Літва—Беларусь—Украіна і назад.

9 чэрвеня першы кантэйнерны цягнік адправіўся з порта Клайпеда (Літва), далей транзітам прайшоў па Беларускай чыгунцы і 11 ліпеня прыбыў на станцыю Бровары (Украіна). Час у шляху склаў 50 гадзін.

Новы праект накіраваны на выкарыстанне і далейшае развіццё міжнародных перавозак грузаў у кантэйнерах чыгуначным транспартам у зносінах Літва—Беларусь—Украіна і назад па маршруце Клайпеда/Драугістэ—Кяна—Славечна—Бровары/Адэса.

Чыгуначныя кампаніі планіруюць забяспечваць курсіраванне цягніка не радзей чым два разы на тыдзень па ўзгодненым перавозчыкамі графіку яго руху. А таксама да канца года пачаць адпраўленне цягніка «Containerships train» не толькі да станцыі Бровары, але і да Адэскага порта.

Бакі адкрытыя для далучэння да праекту і іншых удзельнікаў пры згодзе ўсіх бакоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год