Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у мерапрыемствах у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень»

2 ліпеня

2 ліпеня тут адкрыўся Форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях» — першае маштабнае мерапрыемства ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень». Форум стаў працягам міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях», які адбыўся ў красавіку гэтага года ў Пекіне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрадаў, кіраўнікі бізнес-асацыяцый, інвестыцыйных фондаў, банкаў, а таксама буйных кампаній з краін Еўрапейскага і Азіяцкага рэгіёнаў.

Дэлегацыю Беларускай чыгункі на форуме ўзначаліў Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў. Ключавой тэмай пленарнага пасяджэння стаў удзел дзяржаў у глабальнай ініцыятыве «Пояс і шлях». У рамках Форуму адбылося падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, прайшла рэгістрацыя новых рэзідэнтаў парку.

Уладзімір Марозаў падпісаў Мемарандум аб сумесных дзеяннях па стварэнні закрытага акцыянернага таварыства «Міжнародны тэрмінал Вялікі камень». Мемарандум быў падпісаны паміж АТ «Дуйсбургер Хафен», ЗАТ «Чайна Мерчантс СиЭйчЭнБиЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія», Дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і Хупак Интермодал СА.

На панэльных секцыях удзельнікі форуму абмеркавалі інавацыйнае развіццё і новыя тэхналогіі, перспектывы супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі, узаемадзеянне транспартных і лагістычных сістэм пры забеспячэнні транскантынентальных перавозак. Так намеснік галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Генадзь Глявіцкі расказаў пра важнасць супрацоўніцтва чыгунак і лічбавай трансфармацыі чыгуначных кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай.

Акрамя таго, з 30 чэрвеня па 2 ліпеня Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у выстаўке беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг. На стэндзе беларускай магістралі былі прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб яе паслугах, тэхнічным і тэхналагічным патэнцыяле перагрузачных магутнасцей, тарыфнай палітыцы, арганізацыі кантэйнерных перавозак. Адбыўся шэраг дзелавых кантактаў і сустрэч.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год