Беларуская чыгунка інфармуе
26 ліпеня 2019
Цягнік №710 Мінск—Гомель, адпраўленнем з Мінска ў 11.11, па тэхнічных прычынах прыбудзе ў Гомель арыентыровачна са спазненнем на 2 гадзіны 20 хвілін.
Цягнік №709 Гомель—Мінск, адпраўленнем з Гомеля ў 15.10, будзе ісці саставам, сфарміраваным з вагонаў лакаматыўнай цягі.
Цягнік №708 Мінск—Гомель, адпраўленнем з Мінска 26 ліпеня 2019 года ў 19.00 будзе ісці без вагонаў №№8—14 (адным саставам). Для забеспячэння праезду пасажыраў па білетах, прададзеных ў вагоны №№8—14 гэтага цягніка, прызначаны дадатковы цягнік №730 Мінск—Гомель, сфарміраваны з вагонаў лакаматыўнай цягі, адпраўленнем з Мінска ў 19.10, прыбыццём у Гомель у 22.48.Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год