Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка працягвае продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск—Віцебск

2 ліпеня

У цяперашні час ужо прададзена больш за 1300 праязных дакументаў. Беларуская чыгунка прадугледзела зручны графік руху цягніка міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск—Віцебск на час правядзення XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Цягнік будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 9 па 20 ліпеня.

Спецыяльны цягнік у дні правядзення фестывалю Беларуская чыгунка прызначае ўжо дзявяты год запар і з кожным годам папулярнасць гэтага праекта ўзрастае. Да прыкладу, толькі за апошнія чатыры гады перавезена каля 18 000 пасажыраў.

Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12:42, прыбыцця ў Віцебск —16:18. У шляху руху прыхільнікам фестывалю будзе прадастаўлена магчымасць вывучыць святочную праграму мерапрыемства. Тэматыка фестывалю будзе адлюстравана і ў афармленні цягніка. У вагонах будуць размешчаны святочныя плакаты, макеты з маршрутнымі паказальнікамі. Эмблема фестывалю будзе прысутнічаць на беджах у работнікаў цягніковай брыгады. З Віцебска цягнік будзе адпраўляцца ноччу ў 01:30 і прыбываць у Мінск раніцай у 5:52.

Віцебскі вакзал — адзін з найстарэйшых на Беларускай чыгунцы. У гэтым годзе яму спаўняецца 153 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год