БЧ падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2019 года
30 ліпеня 2019
Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы аддзяленняў, арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ за першае паўгоддзе 2019 года. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктарам Какорай.
Галіновае спаборніцтва на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод у мэтах стымулявання высокапрадукцыйнай працы, максімальнага выканання прагнозных і планавых паказчыкаў, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы.
Сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі па выніках галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2019 года пераможцам прызнаны калектыў Гомельскага аддзялення БЧ, другога месца ўдастоена Баранавіцкае аддзяленне, трэцяе месца прысуджана Брэсцкаму аддзяленню чыгункі.
Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў Дзяржаўнага прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект», 2 месца — калектыў УП «Белтрансаўтаматыка», 3 месца прысуджана калектыву РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» Беларускай чыгункі.
Сярод калектываў арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ вызначаны 24 пераможцы галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2019 года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год