Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сёння Беларуская чыгунка далучылася да правядзення Міжнароднага дня бяспекі на пераездах

06 чэрвеня 2019

6 чэрвеня Беларуская чыгунка правяла шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне краіны, дзе маюцца чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх было арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцелям уручылі тэматычныя памяткі і нагадалі правілы праезду праз чыгуначныя пераезды, выяўлялі парушальнікаў. Акрамя гэтага, ажыццяўлялася дадатковая праверка тэхнічнага стану пераездаў.

З пачатку гэтага года на чыгуначных пераездах з удзелам рухомага саставу адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў (за аналагічны перыяд 2018 года — 3). Пры гэтым у 2019 годзе пацярпелі 2 чалавекі (у 2018 годзе пацярпела 4 чалавекі).

Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што сутыкненні на чыгуначных пераездах адбываюцца па віне вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія, не звяртаючы ўвагі на забараняючыя паказанні пераезнай сігналізацыі, выязджаюць на чыгуначны пераезд.

У эксплуатацыі на Беларускай чыгунцы знаходзяцца 80 чыгуначных пераездаў з дзяжурным работнікам, 1403 пераезда абсталявана гукавой і светлавой сігналізацыяй.

Штогод, у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыццяўляе іх камісійнае абследаванне з наступным ухіленнем выяўленых недахопаў.

Так, у 2018 годзе праведзены капітальны рамонт 52 пераездаў, на 297 чыгуначных пераездах палепшана асвятленне.

Акрамя таго, рэгулярна праводзіцца тлумачальная работа ў школах, на прадпрыемствах, а таксама ў сродках масавай інфармацыі па захаванні правіл праезду і пераходу праз пераезды, знаходжання на чыгуначных пуцях.



Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год