Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыняў удзел у падпісанні акцыянернага пагаднення АТ «ОТЛК ЕРА»

04 чэрвеня 2019

4 чэрвеня ў Маскве адбылося падпісанне акцыянернага пагаднення АТ «ОТЛК ЕРА». Гэта стала завяршальным этапам рэарганізацыі Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі. Акцыянернае пагадненне замацоўвае намер чыгунак Расіі, Беларусі, Казахстана працягнуць інтэграцыю чыгуначных транзітных перавозак па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), рэгламентуе правы і абавязкі датычных бакоў у дачыненні да пакета акцый Таварыства. Усе трое акцыянераў маюць роўную колькасць долей удзелу па 33,33%.

Подпісы пад дакументам паставілі Генеральны дырэктар — старшыня праўлення ААТ РЖД Алег Белазёраў, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, старшыня праўлення АТ «Нацыянальная кампанія» Казахстанскія чыгункіі» Сауат Мынбаеў.

Акцыянернае таварыства «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія» (АТ «ОТЛК») было створана 13 лістапада 2014 г. Заснавальнікамі Таварыства выступілі ААТ «Расійскія чыгункі», дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» і АТ «Нацыянальная кампанія» Казахстанскія чыгункі».

Кампанія была ўтворана ў мэтах прадастаўлення кліентам комплекснага сэрвісу па арганізацыі перавозак кантэйнераў у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай на прасторы каляі 1520 мм ад мяжы Рэспублікі Казахстан з Кітаем да мяжы Рэспублікі Беларусь з краінамі Еўрапейскага саюза.

У 2018 годзе АТ «ОТЛК» было ператворана ў АТ «ОТЛК — Еўразійскі чыгуначны альянс» (АТ «ОТЛК ЕРА») у мэтах дасягнення роўных долей удзелу кампаній-акцыянераў (па 33,33% акцый).

У цяперашні час АТ «ОТЛК ЕРА» з'яўляецца найбуйнейшым аператарам чыгуначных кантэйнерных перавозак на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. За час дзейнасці кампаніі аб'ёмы перавозак кантэйнераў у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай транзітам па Беларускай чыгунцы павялічыліся з 48 тыс. у 2015 годзе да 280 тыс. кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце ў 2018 годзе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год