Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя БЧ прымае ўдзел у IX міжнароднай чыгуначнай канферэнцыі UARail & Partners «Інфраструктура і рухомы састаў»

5 чэрвеня

З 3 па 8 чэрвеня ў Львове (Украіна) праходзіць IX міжнародная чыгуначная канферэнцыя UARail & Partners «Інфраструктура і рухомы састаў».

Асноўнай мэтай канферэнцыі з'яўляецца пошук прапаноў і наладжванне тэхніка-эканамічнага супрацоўніцтва з профільнымі еўрапейскімі прадпрыемствамі па падтрыманні і аднаўленню інфраструктурных аб'ектаў і рухомага саставу КК на аснове прынцыпаў прыватна-дзяржаўнага партнёрства. Таксама разглядаюцца пытанні развіцця і ўмацавання ўсебаковага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва паміж вытворцамі і спажыўцамі, рэалізацыі перспектыўных праектаў развіцця чыгуначнай інфраструктуры і рухомага саставу ў краінах блізкага і далёкага замежжа.

Дзелавая праграма канферэнцыі пройдзе ў фармаце пленарнага пасяджэння, круглых сталоў і працы 4 секцый. У рамках работы секцый удзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні, якія тычацца двух кірункаў — «Рухомы састаў» і «Інфраструктура».

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з намеснікам Начальніка дарогі Уладзімірам Балахонавым прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні канферэнцыі і круглых сталах па кірунку «Рухомы састаў».

На пасяджэнні будуць разгледжаны пытанні капітальнага рамонту, мадэрнізацыі і інавацыйнага рашэння абнаўлення і падтрымання надзейнасці цягавага рухомага саставу, эксплуатацыі і тэхнічнага абслугоўвання рухомага саставу, развіцця сістэм кантролю і тэхнічнай дыягностыкі.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфраструктуры Украіны, Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны, АТ «Укрзалізныця», прадстаўнікі чыгуначных кампаній Беларусі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Кітая, Нідэрландаў, Швецыі, Польшчы, Германіі ЗША, Іспаніі, Чэхіі, Францыі і іншых краін, кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў, вядучыя навукоўцы адукацыйных і навукова-даследчых устаноў краін-удзельніц.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год