Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Больш за 1100 пасажыраў цягнікоў гарадскіх ліній скарысталіся паслугай аплаты праезду бескантактавымі банкаўскімі картамі за першы тыдзень эксплуатацыі новай тэхналогіі

20 чэрвеня

Нагадаем, з 12 чэрвеня ўпершыню ў краінах СНД Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «БПС-Сбербанк» укараніла ў цягніках гарадскіх ліній сістэму аплаты праезду з выкарыстаннем бескантактавых банкаўскіх плацежных картак, а таксама смартфонаў, смарт-гадзіннікаў і іншых мабільных прылад, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC (Near field communication).

Першы тыдзень эксплуатацыі новай сістэмы паказаў, што гэты метад аплаты стаў найбольш папулярным на напрамку Мінск—Беларусь (г. Заслаўе), дзе яго доля склала 85% ад агульнай колькасці.

Шырокая і геаграфія банкаў эмітэнтаў карт, якімі быў аплочаны праезд. Гэта такія краіны, як: Аўстралія, Бразілія, Тайвань, Кітай, ЗША, Канада, Германія, Італія, Вялікабрытанія, Літва, Латвія, Украіна і Расійская Федэрацыя.

Аплаціць праезд магчыма па поўным тарыфе з выкарыстаннем бескантактавых банкаўскіх плацежных картак Visa payWave, MasterCard Contactless і БелКарт-Maestro, смартфонам або смарт-гадзінамі ў межах аднаго тарыфнага пояса — на участках Мінск—Беларусь, Мінск—Міханавічы і Мінск—Гарадзішча. Аплата ажыццяўляецца пры пасадцы. БКК неабходна прыкласці да валідатару ў вагоне электрацягніка.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год