Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў рамках выстаўкі Transport logistic-2019 у Мюнхене прадставіла свой транзітны патэнцыял і падпісала трохбаковае Пагадненне, накіраванае на далейшае развіццё перавозак аўтакамплектуючых з Еўропы ў Расію

11 чэрвеня 2019

У рамках міжнароднай выстаўкі па лагістыцы, тэлематыцы і транспарце Transport logistic-2019, якая прайшла з 4 па 7 чэрвеня ў Мюнхене

(Германія), адбылося падпісанне трохбаковага Пагаднення паміж ПАО «Транскантэйнер» DB Cargo Logistics Gmbh і Беларускай чыгункай. Ад Беларускай чыгункі подпіс пад дакументам паставіў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

Трохбаковае Пагадненне вызначыць далейшыя шляхі супрацоўніцтва, накіраваныя на стабільнае і паспяховае развіццё перавозкі камплектуючых для зборкі аўтамабіляў на заводы ў Калузе і Ніжнім Ноўгарадзе ў кантэйнерах.

ДАВЕДАЧНА

Беларуская чыгунка на працягу апошніх гадоў плённа супрацоўнічае з транспартнымі кампаніямі і бізнес-супольнасцямі Германіі. Прыкладам узаемавыгаднага супрацоўніцтва з'яўляюцца перавозкі аўтакамплектуючых з Еўропы транзітам праз Беларусь у Расію па праекце Volkswagen. Па выніках працы за 4 месяцы 2019 года аб'ём названых перавозак склаў больш за 20 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, што вышэй у 1,2 разы аналагічнага перыяду мінулага года.

У адпаведнасці з дадзеным Пагадненнем кампаніі плануюць выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва па аказанні кліенту комплекснага лагістычнага сэрвісу.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год