Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Беларуская чыгунка працягвае абнаўленне парку пасажырскіх вагонаў

27 чэрвеня 2019

26 чэрвеня на станцыю Мінск-Пасажырскі прыбылі 16 купэйных вагонаў вытворчасці Цвярскога вагонабудаўнічага завода. 8 з іх абсталяваны купэ для перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама асоб, якія іх суправаджаюць. Дадзены вагон прызначаны для праезду 26 пасажыраў. У звычайным купэйным вагоне могуць размясціцца 36 чалавек.

У бліжэйшы час вагоны будуць задзейнічаны на самых запатрабаваных напрамках у зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

Купэйныя вагоны разлічаны на рух з хуткасцю да 160 км/г. Вагоны аснашчаны сучасным інтэр'ерам, прыхільна-ссоўнымі ўваходнымі дзвярыма і рассоўнымі дзвярыма міжвагонных пераходаў, аўтаматычнай сістэмай адкрыцця, закрыцця і блакіроўкі. У іх устаноўлены кандыцыянеры, экатуалеты, сістэмы абеззаражання вады і паветра, відэаназірання і кантролю бяспекі ў дарозе. Кожны пасажыр можа скарыстацца персанальнай разеткай або USB-раздымамі для зарадкі мабільных прылад. Тэрмін службы гэтых вагонаў да 40 гадоў.

Нагадаем, што 11 чэрвеня на дарогу ўжо прыбылі 14 плацкартных вагонаў Цвярскога вагонабудаўнічага завода. У цяперашні час яны ўключаны ў саставы пасажырскіх цягнікоў № 302/301 Мінск—Адлер, № 28/27 Брэст—Масква і № 52/51 Брэст—Санкт-Пецярбург.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год