Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прапануе ўсім жадаючым стаць уладальнікамі аблігацый

19 чэрвеня

Гэта сумесны праект па выпуску аблігацый для насельніцтва Беларускай чыгункі і ААТ «АСБ Беларусбанк».

Асноўная вартасць аблігацый Беларускай чыгункі — іх надзейнасць. Вялікая філіяльная сетка ААТ «АСБ Беларусбанк», якая з'яўляецца ўпаўнаважаным брокерам, дазволіць зрабіць аблігацыі даступнымі для пакупнікоў з любой кропкі нашай краіны.

Набыць аблігацыі можна ў падраздзяленнях ААТ «АСБ Беларусбанк». Пералік кропак абслугоўвання, рэжым іх працы размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўпаўнаважанага брокера http://belarusbank.by.

Намінальны кошт адной аблігацыі складае 1 000 (адна тысяча) долараў ЗША. Мінімальная колькасць аблігацый для куплі адным пакупніком — тры аблігацыі за адну здзелку. Працэнтная стаўка па аблігацыях складае 4,7% гадавых. Тэрмін звароту каштоўных папер — 3 гады (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у год, пачынаючы з 30 чэрвеня 2020 года). Дата пачатку пагашэння аблігацый — 16 чэрвеня 2022 г.

Сродкі ад іх продажу будуць накіраваны на інвестыцыі для рэалізацыі чыгуначных інфраструктурных праектаў.

Размяшчэнне аблігацый на неарганізаваным рынку ажыццяўляецца з дапамогай канала дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання — сістэмы «інтэрнэт-банкінг» упаўнаважанага брокера на падставе дагавораў куплі-продажу аблігацый.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ААТ «АСБ Беларусбанк» у раздзеле Каштоўныя паперы/Карпаратыўныя аблігацыі/Беларуская чыгунка, 12-ы выпуск/.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год