Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

БЧ удасканальвае сістэму продажу білетаў праз Інтэрнэт

06 чэрвеня 2019

З 3 чэрвеня спрошчаны працэс куплі электронных білетаў на сайце Беларускай чыгункі www. poezd.rw.by. Цяпер электронная рэгістрацыя выконваецца аўтаматычна пасля аплаты заказу для цягнікоў, на якія даступна гэтая паслуга (у цягнікі (вагоны) на сайце павінна быць прыкмета «ЭР»). Пры ўводзе даных зараз не трэба ставіць галачку ў адпаведным полі формы «электронная рэгістрацыя».

Рэкамендуецца ў абавязковым парадку правяраць наяўнасць прыкметы электроннай рэгістрацыі ў раздзеле «Асабісты кабінет». У выпадку адсутнасці адзнакі аб электроннай рэгістрацыі праязны дакумент (білет) афармляецца ў білетнай касе Беларускай чыгункі.

З электроннай рэгістрацыяй у цяперашні час афармляецца 87% ад агульнай колькасці білетаў, якія набываюцца на сайце.

Нагадваем, на сайце Беларускай чыгункі існуе дзве магчымасці набыцця праязных дакументаў (білетаў):

з наступным афармленнем праязных дакументаў (білетаў) на бланку ў білетнай касе Беларускай чыгункі;

з электроннай рэгістрацыяй, якая дазваляе ажыццяўляць паездку ў цягніку ў адпаведнасці з аплачаным праз Інтэрнэт заказам без афармлення праязнога дакумента ў касе.

У цяперашні час электронная рэгістрацыя не ажыццяўляецца на цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Украінай, а таксама на асобныя цягнікі і бесперасадачныя вагоны, якія накіроўваюцца ў зносінах з іншымі дзяржавамі. Прадастаўленне паслугі электроннай рэгістрацыі на міжнародныя пасажырскія цягнікі ажыццяўляецца з улікам тэхнічнай магчымасці і нацыянальнага заканадаўства удзельнікаў перавозачнага працэсу.

Звяртаем увагу, для трымальнікаў плацежных карт Беларусбанка пры куплі білетаў на сайце www. poezd.rw.by дзейнічае праграма лаяльнасці «Экспрэс» з бонусным вяртаннем ад 3% да 5% расходаваных сродкаў у залежнасці ад выгляду карт і ад сумы кожнай расходнай безнаяўнай аперацыі. Мінімальная сума адной аперацыі — 50 бел. рублёў.

За 5 месяцаў 2019 года на сайце БЧ было аформлена амаль за 1 млн 150 тыс. электронных білетаў.

24,3% ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» БЧ, набываюцца праз Інтэрнэт, гэта значыць кожны 4-ы білет на цягнік з нумараванымі месцамі — электронны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год