Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

13 чэрвеня на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адкрыў свае дзверы абноўлены пакой адпачынку для пасажыраў з дзецьмі

13 чэрвеня 2019

Пакой адпачынку размешчаны на трэцім паверсе сталічнага вакзала і ўключае ў сябе комплекс памяшканняў: гульнявая зала, пакой для прыёму і разагрэву ежы, груднога гадавання і санітарны пакой з наяўнасцю століка для спавівання.

Новае аблічча прынялі дзіцячыя гульнявыя комплексы, абноўлена дэкаратыўнае афармленне сцен, заменены мэбля і абсталяванне.

Пакой адпачынку для наведвання пасажыраў з дзецьмі працуе з 9:00 да 21:00. Паслуга прадастаўляецца пры наяўнасці праязных дакументаў на цягнікі ўсіх катэгорый.

Асаблівасцю гульнявой залы з'яўляюцца функцыянальна арганізаваныя зоны, у якіх адначасова могуць знайсці забавы дзеці рознага ўзросту.

Для рабят ад 3 да 7 гадоў арганізавана зона актыўных гульняў — устаноўлены дзіцячы сухі басейн, дзіцячы комплекс «Домік чыгуначніка», «Паравозік», «Пірамідка», «Горка», «Лашадка».

Таксама для дзяцей дадзенага ўзросту прадугледжана зона для развіцця іх творчых здольнасцей. Устаноўлены столікі, дзе дзеці могуць маляваць або размалёўваць размалёўкі, маецца мальберт. Для дыдактычных заняткаў абсталяваны комплекс «Божая кароўка» і «Кубік». З іх дапамогай дзеці могуць трэніраваць мелкую маторыку рук, стымуляваць інтэлектуальнае і маўленчае развіццё.

Для дзяцей старэйшых, ад 7 да 10 гадоў, зона абсталявана сучаснай кансоллю — PlayStation 4, якая дазваляе адначасова арганізаваць забаву для 2 гульцоў.

Пакой адпачынку сканструяваны з захаваннем неабходных патрабаванняў бяспекі: мяккія паверхні, адсутнасць вострых вуглоў і выступаючых дэталяў, надзейныя мацаванні, пакрыцці, устойлівыя да дэзінфікуючых сродкаў і г. д.

На падлозе выкладзены мяккія дзіцячыя маты ў яркіх і прывабных колерах. Для падтрымання чысціні ля ўваходу ў пакой адпачынку усталяваны сучасны аўтаматычны апарат для надзявання бахілаў.

Таксама маецца зона адпачынку для бацькоў, дзе яны могуць адпачыць у ўтульнай хатняй абстаноўцы. У пакоі адпачынку ўсталяваны тэлевізар з магчымасцю прагляду праграм кабельнага тэлебачання.

Арыгінальна аформлена зона для адзення, абутку, ручной паклажы бацькоў і дзяцей. Мэбля выканана ў форме «Брамы» Мінска.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год