Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у III Міжнародным Навуковым Форуме «Здароўе і бяспека на працоўным месцы»

15 мая

Форум праходзіць у г. Полацку і Наваполацку 15—17 мая 2019 года. Праграмай мерапрыемства прадугледжана правядзенне пленарнага пасяджэння (г. Наваполацк), сімпозіума па прафілактычнай і прамысловай таксікалогіі (г. Полацк), а таксама праца па двух секцыях: «Асноўныя напрамкі даследаванняў медыцыны працы», «Аспекты бяспекі працы» і конкурсу навуковых прац маладых вучоных і спецыялістаў.

Удзельнікі форуму абмяркоўваюць пытанні захавання бяспекі і здароўя на працоўным месцы, удасканалення сістэмы маніторынгу ўмоў працы, выкарыстання аўтаматызаваных сістэм перадсменнага кантролю стану здароўя работнікаў, экалагічнай, прамысловай і пажарнай бяспекі, прымянення лячэбна-прафілактычнага харчавання, як кампенсацыйнай меры пры працы ў шкодных і небяспечных умовах працы, карпаратыўных сістэм кіравання аховай працы работнікаў буйных прамысловых прадпрыемстваў машынабудавання і металургіі, чыгуначнага транспарту, нафтаперапрацоўкі, лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі, энергетыкі, сілавых міністэрстваў, ведамстваў і іншых структур, адукацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў у галіне медыцыны і аховы працы і інш.

Начальнік службы аховы працы і прамысловай бяспекі Упраўлення Беларускай чыгункі Юрый Гімро выступіць з дакладам на тэму: «Лічбавая трансфармацыя ў ахове працы на Беларускай чыгунцы» ў секцыі «Аспекты бяспекі працы».

Трэба адзначыць, што на Беларускай чыгунцы пытанням аховы працы надаецца вялікая ўвага. У 2018 годзе ў параўнанні з 2017 годам на 18% знізілася колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці. На выкананне мерапрыемстваў па ахове працы арганізацыямі Беларускай чыгункі ў мінулым годзе затрачана 5,8 млн рублёў. 6 400 работнікаў павысілі сваю кваліфікацыю, 226 працоўных месцаў прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў, на 489 працоўных месцах палепшаны ўмовы працы для 799 работнікаў, на 537 знізілася колькасць працоўных месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Для стымулявання работнікаў да распрацоўкі і ўкаранення ў тэхналагічны працэс больш бяспечных метадаў абслугоўвання на дарозе штогод праводзяцца конкурсы: на лепшую арганізацыю па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторый, на лепшае працоўнае месца па ахове працы, на лепшага спецыяліста па ахове працы.

Для захавання здароўя і прафесійнай прыдатнасці чыгуначнікаў ва ўзаемадзеянні з установамі Міністэрства аховы здароўя рэспублікі створана дзейсная сістэма па арганізацыі праходжання абавязковых медыцынскіх аглядаў. У гэтых мэтах таксама актыўна выкарыстоўваецца патэнцыял санаторна-аздараўленчых падраздзяленняў дарогі. У цяперашні час у складзе магістралі функцыянуе 4 санаторыя і 2 аздараўленчых цэнтра агульнай ложкавай магутнасцю 924 месцы. Штогод у іх аздараўляюцца больш за 15 тысяч чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў. З мэтай удасканалення парадку праходжання работнiкамi абавязковых медыцынскіх аглядаў на базе санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў функцыянуюць кабінеты ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі. Кожны год у іх праходзяць абследаванне каля 10 000 чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год