Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

11 мая

70-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці пройдзе ў г. Хельсінкі (Фінляндская Рэспубліка) 14—15 мая 2019 года.

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў.

У мерапрыемстве таксама прымуць удзел: члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, Украіны, асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Рэспублікі Балгарыя, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі і Фінляндскай Рэспублікі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, назіральнікі пры Савеце — прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў, а таксама прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД.

Старшынстваваць на пасяджэнні будзе старшыня Савета, генеральны дырэктар — старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» Алег Белазёраў.

Праграмай мерапрыемства прадугледжаны разгляд 12 пытанняў, якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў чыгунак Садружнасці па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парка грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, распрацоўцы нарматыўных дакументаў.

У прыватнасці, Саветам па чыгуначным транспарце будуць падведзены вынікі працы сеткі чыгунак за 2018 год і першы квартал 2019 года, вызначаны меры, накіраваныя на паляпшэнне арганізацыі перавозачнага працэсу, эфектыўнае выкарыстанне рухомага саставу. Таксама на парадку дня разгляд нарматываў графіка руху цягнікоў на 2019/2020 год, у тым ліку праекта Зводу пасажырскіх цягнікоў у прамых міжнародных зносінах, вынікі перапісу кантэйнераў у 2018 годзе і прыняцце рашэння па падрыхтоўцы да перапісу грузавых вагонаў у 2019 годзе.

Асаблівая ўвага будзе нададзена вынікам працы пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах у 2018 годзе і першым квартале 2019 года і іншым важным пытанням.

У 2018 годзе Беларускай чыгункай у міжнародных зносінах перавезена за 3,8 млн пасажыраў (або 100,8% да ўзроўню 2017 года) і 121,3 млн тонаў грузаў (або 107,6% да ўзроўню 2017 года). Пасажыраабарот склаў за 1,1 млрд пас-км (або 100,6% да ўзроўню 2017 года). Грузаабарот у міжнародных зносінах узрос на 8,3% у параўнанні з 2017 годам і склаў 41,7 млрд тарыфных т-км, пагрузка склала 89,2 млн тонаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год