Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

4 мая

Ад усёй душы віншуем вас з Днём Перамогі!

9 Мая займае асаблівае месца ў жыцці кожнага жыхара Беларусі. Урокі той страшнай вайны непадуладныя часу. Яны заўсёды будуць з'яўляцца для нас прыкладам гераізму, сілы духу і мужнасці, бязмежнай любві да сваёй краіны. Светлая памяць аб тых, хто на працягу ўсіх 1418 дзён і начэй коштам уласнага жыцця набліжаў пераможны май сорак пятага, застанецца ў нашых сэрцах і душах навечна.

Неацэнны ўклад у Перамогу ўнеслі і работнікі чыгуначнага транспарту. У сціснутыя тэрміны ў вельмі складаных умовах былі арганізаваны воінскія перавозкі для патрэб фронту і народнай гаспадаркі. Пад бесперапынным агнём ворага эвакуіраваны сотні прамысловых прадпрыемстваў і мільёны жыхароў краіны. Пад час буйнейшых баявых аперацый пад абстрэламі артылерыі і налётамі варожай авіяцыі паравозныя калоны адмысловага рэзерву дастаўлялі да лініі фронту тэхніку і боепрыпасы, забяспечвалі масавыя перамяшчэння войскаў і тым самым набліжалі Вялікую Перамогу.

За праяўлены гераізм і мужнасць тысячы чыгуначнікаў былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Многія былі ўдастоены званняў Героя Савецкага саюза і Героя Сацыялістычнай працы.

Нізкі паклон і глыбокая ўдзячнасць Вам, дарагія ветэраны, за подзвіг, бясстрашнасць, доблесць, стойкасць і цяжкі ваенны труд!

Прайшоўшы праз усе выпрабаванні вайны, вы падарылі будучым пакаленням мірнае жыццё, а ў пасляваенныя гады, прыклаўшы неверагодныя намаганні, паднялі з руін краіну, адрадзілі прамысловасць і транспарт, і стварылі адну з самых магутных эканомік у свеце.

На вашых прыкладах мы вучымся любіць сваю Радзіму, ствараць і працаваць на карысць яе росквіту.

Мы зробім усё магчымае, каб захаваць і прымножыць усё тое, што было заваявана цаной мільёнаў жыццяў нашых суайчыннікаў.

У гэты светлы святочны дзень мы шчыра жадаем усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам працы і работнікам Беларускай чыгункі моцнага здароўя і шчасця, мірнага неба і дабрабыту!

З Днём Перамогі!

 

Начальнік Беларускай чыгункі                     У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                          В.У. Страмук

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                     С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2019 год