Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Да Дня Перамогі Беларуская чыгунка ўпрыгожыла будынкі ўсіх найбуйнейшых вакзалаў

2 мая

У рамках падрыхтоўкі святкавання Дня Перамогі і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларуская чыгунка ўпрыгожыла найбуйнейшыя чыгуначныя вакзалы. У будынках размешчаны святочныя інфармацыйныя плакаты, стэнды і расцяжкі, а таксама спецыяльна вырабленыя тумбы ў выглядзе адрыўных календароў. Сімвалічна тое, што на іх намаляваны даты вызвалення населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх размешчаны вакзал. Акрамя таго, тарцы прыступак лесвічных маршаў упрыгожылі зборным малюнкам, які складаецца з фрагментаў пяціканцовай зоркі з указаннем на кожнай з прыступак даты вызвалення населеных пунктаў, праз якія праходзіць чыгунка, размешчаных на тэрыторыі дадзенага рэгіёну.

Акрамя таго, на чыгуначных вакзалах у гарадах Мінск, Брэст, Баранавічы, Гродна, Гомель, Магілёў, Віцебск, Орша 9 мая з 12:00 да 13:00 для гасцей і жыхароў гэтых рэгіёнаў будзе арганізавана выступленне творчых калектываў мастацкай самадзейнасці. Таксама з 2 па 9 мая і з 27 чэрвеня па 3 ліпеня на ўсіх вакзалах будуць гучаць віншаванні з Днём Перамогі і з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

27 чэрвеня прыемным сюрпрызам для пасажыраў Беларускай чыгункі стане выступ Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна. Канцэрт пройдзе з 13:00 да 14:00 у зале чакання на трэцім паверсе вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год