Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прадставіць транзітны патэнцыял на выстаўке ў Мюнхене

22 мая

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у найбуйнейшай у свеце міжнароднай выстаўке па лагістыцы, тэлематыцы і транспарце Transport logistic-2019, якая пройдзе ў Мюнхене (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Выстаўка праходзіць з 1978 года з перыядычнасцю адзін раз у 2 гады. У бягучым годзе яна пройдзе з 4 па 7 чэрвеня.

Традыцыйна ў рамках выстаўкі прадугледжана насычаная дзелавая праграма: міжнародны форум, канферэнцыі, прэзентацыі кампаній.

Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў гэтым мерапрыемстве ў якасці экспаната і размесціцца ў зале В5 на стэндзе № 428. На стэндзе будуць прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, уключаючы паслугі, якія прадстаўляюцца БЧ па дастаўцы балельшчыкаў (гасцей, удзельнікаў) у Мінск у перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года з 21 па 30 чэрвеня, а таксама тэхнічнага і тэхналагічнага патэнцыялу перагрузачных магутнасцей, тарыфнай палітыцы. Свае магчымасці прадставіць на выстаўке і дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) — афіцыйны экспедытар Беларускай чыгункі і кампанія «Белінтэртранс-Германія», даччынае прадпрыемства кампаніі «БТЛЦ». Кампанія «Белінтэртранс — Германія» мае прадстаўніцтва ў Польшчы, Кітаі і Турцыі і цесна ўзаемадзейнічае з найбуйнейшымі удзельнікамі міжнароднага транспартна-лагістычнага бізнесу, уяўляе якасны інфармацыйны сэрвіс дзякуючы IT-прадукту myTransoffice.

У рамках выстаўкі спецыялісты Беларускай чыгункі плануюць правесці шэраг перамоў з чыгуначнымі адміністрацыямі краін Заходняй Еўропы: Германіі, Польшчы, Аўстрыі, Нідэрландаў, Чэхіі, з грузаўладальнікамі, прадстаўнікамі партоў, стывідорных і экспедытарскіх кампаній па пытанні павелічэння аб'ёмаў перавозак грузаў транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Будзе нададзена ўвага кантэйнерным перавозкам.

За чатыры месяцы бягучага года ў зносінах Беларусь—Германія аб'ём перавозак грузаў склаў 5,4 млн тон, што ў 3,4 разы вышэй за аналагічны перыяд 2018 года.

Асноўнымі пунктамі адпраўлення і прызначэння кантэйнерных цягнікоў у Еўропе з'яўляюцца такія гарады як Дуйсбург, Гамбург, Цілбург.

Прыкладам паспяховага сумеснага супрацоўніцтва з'яўляецца перавозка аўтакамплектуючых ў Расію па праектах Volkswagen, BMW, AUDI, Mercedes-Benz.

БЧ надае асаблівую ўвагу мадэрнізацыі інфраструктуры чыгуначных участкаў на беларуска-польскіх пагранічных чыгуначных пераходах.

Сёння дарога рэалізуе сумесныя транспартна-лагістычныя праекты больш чым з 10 перавозчыкамі, якія прадстаўляюць Германію, Польшчу, Чэхію і іншыя еўрапейскія краіны.

Спецыялісты беларускай магістралі ў рамках работы выстаўкі праінфармуюць бізнес-супольнасці аб патэнцыяле і праведзенай БЧ сумесна з Польскімі дзяржаўнымі чыгункамі рабоце па забеспячэнню тэхнічнай гатоўнасці да аднаўлення перавозак грузаў чыгуначным транспартам праз чыгуначны памежны пераход Высока-Літоўск—Чарамха. Дадзены памежны пераход з'яўляецца дадаткам да дзеючых беларуска-польскіх чыгуначных пераходаў Брузгі—Кузніца Беластоцкая і Свіслач—Семянуўка.

У цяперашні час БЧ прымае актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных са спрашчэннем і аўтаматызацыяй мытных працэдур, стварэннем адзінай электроннай платформы для дзяржаўных органаў і транспартных арганізацый.

У мэтах удасканалення працы з Польскімі чыгункамі з улікам нарастальнага аб'ёму транзітных перавозак рэалізавана WEB-праграма аўтаматызаванай сістэмы пагранічнага перагрузачнага раёна, якая дазваляе адсочваць аператыўнае становішча на мяжы ў рэальным рэжыме часу як па вагонах каляі 1520 мм, так і па «вузкіх» вагонах каляі 1435 мм.

Беларуская чыгунка запрашае наведаць свой стэнд на выстаўке «Transport Logistic 2019».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год