Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка працягвае ўкараняць новыя каналы сувязі з пасажырамі

22 мая

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Беларуская чыгунка сумесна з ГА «Беларускае таварыства глухіх» арганізавалі новы канал сувязі праз праграму Skype.

Каб пасажыру з парушэннем слыху атрымаць неабходную інфармацыю або дапамогу па аказанні паслуг чыгуначнага транспарту, яму трэба выкарыстоўваючы праграму Skype па спасылках, размешчаных на афіцыйным сайце БЧ www. rw.by ў раздзеле «105 Кантакт-цэнтр», звязацца на мове жэстаў са спецыялістам Беларускага таварыства глухіх. У сваю чаргу, інфармацыю, якая цікавіць, спецыялісту Беларускага таварыства глухіх у онлайн рэжыме паведамляе аператар Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Праведзеная праца накіравана на павышэнне даступнасці чыгуначнага транспарту для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і з'яўляецца працягам функцыяналу адзінага тэлефоннага нумара падтрымкі пасажыраў «151».

Нагадаем, што з дапамогай тэлефоннага нумара «151» ажыццяўляецца інфармацыйная падтрымка дыстанцыйных каналаў продажу праязных дакументаў (праз інтэрнэт), сітуацыйная дапамога асобам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама дапамога ў урэгуляванні нестандартных сітуацый пры атрыманні пасажырамі паслуг чыгуначнага транспарту.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год