Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка пашырыла пералік цягнікоў, станцый і прыпыначных пунктаў з доступам да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi

3 мая

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка працягвае работу па пашырэнні пераліку цягнікоў, станцый і прыпыначных пунктаў, на якіх можна далучыцца да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi.

З красавіка 2019 года пасажырам дадаткова прадастаўлена магчымасць падключэння да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа (серыі ЭПР ў 4-вагонным выкананні), якія курсіруюць ў зносінах паміж Мінскам і Бабруйскам, Мінскам і Брэстам, Мінскам і Баранавічамі, Мінскам і Оршай, а таксама на 33 станцыях і прыпыначных пунктах: ст. Гудагай, ст. Беларусь, ст. Жодзіна, ст. Смалявічы, ст. Смаргонь, ст. Койданава, ст. Пухавічы, ст. Рудзенск, ст. Стаўбцы, ст. Гарынь, ст. Слонім, ст. Гарадзея, ст. Ганцавічы, ст. Жабінка, ст. Івацэвічы, ст. Кобрын, ст. Аранчыцы, ст. Славечна, ст. Церахоўка, ст. Церуха, ст. Жыткавічы, ст. Рэчыца, ст. Рагачоў, ст. Светлагорск-на-Бярэзіне, ст. Шклоў, ст. Быхаў, ст. Пагодзін, ст. Клімавічы, ст. Камунары, ст. Слуцк, ст. Салігорск, п.п. Ваўкавыск-Горад, п.п. Бяроза-Горад.



Сёння сетка Wi-Fi на Беларускай чыгунцы забяспечваецца больш за 160 кропкамі доступу, усталяванымі на вакзалах, станцыях і прыпыначных пунктах, а таксама арганізавана ў 18 электрацягніках серыі ЭП.

Для таго, каб падключыцца да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу спажыўцу прыходзіць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца паслугай могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў.

Трэба адзначыць, што ўжо больш за 650 тысяч чалавек скарысталіся магчымасцю далучэння да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi на 19 вакзалах (Мінск-Пасажырскі, Орша-Цэнтральная, Маладзечна, Барысаў, Баранавічы-Палескія, Ліда, Гродна, Лунінец, Брэст-Цэнтральны, Пінск, Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Магілёў, Асіповічы, Бабруйск, Крычаў, Віцебск, Полацк) і 2 станцыях (Баранавічы-Цэнтральныя, Янаў-Палескі) Беларускай чыгункі, з іх у красавіку — 71785 пасажыраў. Больш актыўна да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi падключаюцца ў Мінску, Брэсце і Гомелі.



Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год