Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Увага, цягнік! Беларуская чыгунка заклікае грамадзян выконваць правілы бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

18 красавіка

У 1 квартале 2019 года на Беларускай чыгунцы адбылося 23 выпадкі невытворчага траўматызму. Пацярпела 23 чалавекі. Парадку 39% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Па-ранейшаму асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнні вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Чарговая трагедыя адбылася 17 красавіка на станцыі Рагачоў. У 17 гадзін 28 мінут на пешаходным пераходзе праз чыгуначныя пуці 10-класніца адной з мясцовых школ трапіла пад грузавы цягнік № 2263, які рухаўся па маршруце Магілёў–Калінкавічы з хуткасцю 50 км/г. 15-гадовая дзяўчына знаходзілася ў навушніках і не рэагавала на сігналы цягніка. Машыністам было ўжыта экстранае тармажэнне, аднак прадухіліць трагедыю не ўдалося. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелая была дастаўлена ў Цэнтральную раённую бальніцу г. Рагачова, дзе памёрла ад атрыманых траўм. Рагачоўскім РАУС па гэтым факце праводзіцца праверка.

У чарговы раз звяртаем увагу на тое, што тармазны шлях цягніка складае больш за 1 кіламетр. Акрамя таго, пры руху з хуткасцю 100-120 км/гадзіну за 1 секунду ён пераадольвае 33 метры, а пешаходу каб перайсці чыгуначны пуць, патрабуецца не менш за 5-6 секунд.

Трэба адзначыць, што праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў, у тым ліку з удзелам непаўналетніх, на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна.
У мэтах прафілактыкі траўміравання непаўналетніх і недапушчэння транспартных правапарушэнняў БЧ напярэдадні школьных канікул арганізуе акцыі «Дзеці і бяспека», «Стоп — няправільны крок», а таксама штогод прымае ўдзел у правядзенні Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах і аперацыі «Бяспека», арганізаванай сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
Акрамя таго, з мэтай забеспячэння грамадскага парадку і папярэджання правапарушэнняў на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць 89 добраахвотных дружын, якімі сумесна з праваахоўнымі органамі і ваенізаванай аховай беларускай магістралі у 2019 годзе праведзена 1236 рэйдаў, адпрацавана 110 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры.

Таксама работнікамі БЧ спачатку года ажыццёўлены значны аб'ём тлумачальна-прафілактычнай работы: у працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі праведзены больш за 2 тысячы выступленняў, якімі ахоплена каля 63 тысячы грамадзян, Больш за 36 тысяч з якіх — непаўналетнія. Распаўсюджана больш за 13 тысяч прафілактычных памятак.

Рэгулярна праводзяцца рамонтныя работы пешаходных пераходаў, пасажырскіх платформаў і чыгуначных пераездаў. Так, у 1 квартале 2019 года зроблены капітальны рамонт 14 пасажырскіх платформаў, 7 пешаходных пераходаў, палепшана асвятленне на 36 чыгуначных пераездах і пасажырскіх платформах, устаноўлена 95 новых папераджальных плакатаў па бяспецы, выраблены ямачны рамонт на 68 чыгуначных пераездах, пабудавана больш за тысячу пагонных метраў агародж.

Паважаныя грамадзяне! Будзьце ўважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, пры наяўнасці пешаходных мастоў і тунэляў перасякайце чыгуначныя пуці толькі з іх выкарыстаннем. Памятайце, што захаванне простых правіл бяспекі можа захаваць жыццё вам і вашым блізкім.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год