Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у міжнародным Форуме ў Пекіне

22 красавіка

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у другім Форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях», які пройдзе з 25 па 27 красавіка ў г. Пекіне (КНР).

Дзелавая праграма форуму прадугледжвае работу 12 падфорумаў у якіх асноўная ўвага будзе нададзена палітыцы, інфраструктуры, гандлю, фінансам, міжкультурным камунікацыям, навукова-даследчаму абмену, чыстаму шаўковаму шляху, лічбаваму шаўковаму шляху, экалагічнаму шаўковаму шляху, шаўковаму шляху інавацый, субнацыянальнаму супрацоўніцтву, прасоўванню эканамічных і гандлёвых зон.

Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у падфоруму «Супрацоўніцтва ў інфраструктуры», а таксама ў рамках удзелу ў мерапрыемствах Форуму правядзе шэраг сустрэч з кітайскімі партнёрамі. Так, у мэтах прыцягнення крэдытных рэсурсаў для фінансавання інвестыцыйнага праекта «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы. 3-я чарга. Участак Жлобін—Калінкавічы.» запланавана сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі з кіраўніцтвам Экспартна-імпартнага банка Кітая. Для абмеркавання далейшага супрацоўніцтва па пытаннях абнаўлення рухомага саставу плануецца сустрэча Уладзіміра Марозава з кіраўніцтвам Кітайскай кампаніі па экспарту і імпарту электраабсталявання (CUEC), ЦРРЦ Датунская кампанія.

Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў развіцці транспартных калідораў і маршрутаў ў зносінах Усход—Захад, асаблівая ўвага надаецца перспектывам развіцця кантэйнерных перавозак. Так, за студзень—сакавік 2019 года аб'ём кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай—ЕС—Кітай склаў 69,8 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, або 117,3% да аналагічнага перыяду 2018 года.

Так паводле папярэдніх прагнозаў аб'ём кантэйнерных перавозак у 2019 годзе паміж Кітаем і Еўрасаюзам вырасце на 15% і складзе каля 390 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

У цяперашні час кантэйнерныя цягнікі адпраўляюцца з 60 гарадоў Кітая ў напрамку 50 гарадоў 15 еўрапейскіх краін. Перадача грузаў у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай транзітам праз Беларусь ажыццяўляецца па 3 пагранічных пераходах Брэст—Цярэспаль, Брузгі—Кузніца Беластоцкая і Свіслач—Семянуўка.

У мэтах асваення перспектыўнага аб'ёму кантэйнерных перавозак Беларускай чыгункай у бліжэйшы час плануецца аднавіць рух праз беларуска-польскі чыгуначны пераход Высока-Літоўск—Чаромха.

Акрамя таго ў 2019 годзе будзе завершана мадэрнізацыя кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны, што дазволіць павялічыць яго сярэднедзённую перапрацоўчую здольнасць у 1,5 разы, а плошчу для захоўвання кантэйнераў — у 2 разы.

Штосутачна Беларускай чыгункай ў зносінах Кітай—Еўропа—Кітай ажыццяўляецца пропуск больш за 9 кантэйнерных цягнікоў. Час руху маршрутных кантэйнерных цягнікоў па Беларускай чыгунцы ад станцыі Асінаўка (міждзяржаўны чыгуначны стыкавы пункт) да станцыі Брэст складае менш за 12 гадзін, сярэдняя маршрутная хуткасць — больш за 1100 км/суткі.

З 2013 года чыгункамі Расіі, Казахстана і Беларусі рэалізуецца праект Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі «ОТЛК ЕРА», якая прадстаўляе паслугі па арганізацыі перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа—Кітай на «прасторы 1520».

Дзякуючы агульнай ініцыятыве чыгунак Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі ў 2017 годзе падпісана Пагадненне аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа.

Усё гэта дазваляе асвойваць большыя аб'ёмы кантэйнерных перавозак у міжнародных зносінах.

З мэтай забеспячэння экспарту і прасоўвання беларускай прадукцыі на рынак Кітая Беларуская чыгунка праводзіць сістэмную работу, накіраваную на стварэнне прывабных умоў і развіццё перавозак па сухапутных чыгуначных маршрутах экспартна арыентаванай прадукцыі ў Кітай.

Усе паслугі па арганізацыі экспартных перавозак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў аказвае дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ». Сфарміраваная база і партнёрская сетка дазваляе арганізаваць дастаўку беларускіх экспартных грузаў на працягу двух тыдняў з прадастаўленнем паслугі «апошняй мілі» пры дастаўцы прадукцыі канчатковаму атрымальніку ў любую кропку Кітая, у тым ліку з прыцягненнем аўтамабільнага транспарту на кітайскім участку маршруту.

У цяперашні час дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» прапрацавала і прадастаўляе кліентам комплексныя стаўкі дастаўкі экспартнай беларускай прадукцыі, якія прадугледжваюць кітайскія субсідыі, непасрэдна са станцый Брэст-Паўночны, Калядзічы прызначэннем у гарады Кітая Чунцын, Чэнду ў прамых чыгуначных зносінах, а таксама аўтадастаўку з названых гарадоў у любую кропку Кітая.

Сёння ўжо актыўна рэалізуюцца праекты кантэйнерных цягнікоў у Кітай з беларускімі прадуктамі харчавання, ляснымі грузамі, паперай, а таксама для рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

У красавіку бягучага года са станцый Беларускай чыгункі адбылася адпраўка 5-га паўнасастаўнага кантэйнернага цягніка з малочнай прадукцыяй прызначэннем у г. Чунцын (КНР).

У цэлым, аб'ём кантэйнерных перавозак у зносінах Беларусь—-Кітай у 2019 годзе прагназуецца ў памеры больш за 1 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, да 2023 года — каля 2,4 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год