Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На Беларускай чыгунцы ўпершыню выбралі Міс і Лідэра

26 красавіка

 25 красавіка ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся конкурс «Міс і Лідэр Беларускай чыгункі».

За галоўны тытул змагаліся шэсць пар ва ўзросце да 31 года, па адной ад кожнага аддзялення.

Конкурс праводзіўся ў пяць этапаў: 1-ы этап «Мой адрас не дом і не вуліца, мой адрас — стальная магістраль» — дэфіле ўдзельнікаў, 2-і этап «Па месцах Беларусі» — удзельнікам неабходна было распазнаць вядомыя месцы Беларусі ці помнікі архітэктуры, паказаныя на экране, 3-і этап «У творчай садружнасці» — канцэртны нумар з калектывам аматарскай мастацкай творчасці, 4-ы этап — «Карнавал збірае сяброў» — дэфіле ў карнавальных касцюмах і іх абарона, 5-ы этап «Фотасесія» — фотасесія ўдзельнікаў у вячэрніх уборах.

Па выніках творчага спаборніцтва ганаровага звання «Міс і Лідэр Беларускай чыгункі» ўдастоены інжынер па ахове працы Ганна Савенка і электрамеханік Віталь Сідзін Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння. Віцэ-Міс беларускай магістралі стала дзяжурная па парку аб'яднанай станцыі Гродна Лізавета Уласенка, другое месца сярод мужчын заваяваў дзяжурны па парку чыгуначнай станцыі Гомель Арцем Марчанка. Трэцяе месца ў брыгадзіра Брэсцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Аляксандра Андрасюка. Звання Другая Віцэ-Міс удастоена намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння Брэсцкага аддзялення чыгункі Таццяна Кунцэвіч.

Спецыяльным прызам журы «За імкненне да родных вытокаў» была адзначана інжынер-тэхнолаг станцыі Асіповічы Ганна Кульбакова.

Пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя прызы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год