Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 601/602 у зносінах Полацк—Гомель — лепшая на Беларускай чыгунцы

30 красавіка

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» па выніках працы за 2018 год. Дадзенае спаборніцтва праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання станоўчага іміджу Беларускай чыгункі, а таксама выхавання ў працоўнай моладзі пачуцця адказнасці за работу калектыву, самастойнасці ў вырашэнні пастаўленых задач, высокага ўсведамлення грамадскага абавязку.

Трэба адзначыць, што, як правіла, моладзевыя цягніковая брыгады складаюцца з сябраў ГА «БРСМ».

Усяго ў дарожным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 цягніковых брыгад. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся культура абслугоўвання і ўмовы праезду пасажыраў, выкананне цягніковай брыгадай сваіх службовых абавязкаў, захаванне тэхнікі бяспекі, аховы працы і патрабаванняў працоўнай дысцыпліны, графікавага руху цягнікоў, тэмп росту даходаў ад рэалізацыі ў пасажырскіх вагонах тавараў і паслуг і многае іншае.

Па выніках конкурсу пераможцам стала моладзевая цягніковая брыгада цягніка № 601/602 у зносінах Полацк—Гомель Віцебскага вагоннага ўчастка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі (начальнік цягніка Казлова Ганна Мікалаеўна).

Другое месца прысуджана моладзевай цягніковай брыгадзе цягніка № 371/372 у зносінах МагілёўЛьвоў Магілёўскага вагоннага ўчастка Магілёўскага аддзялення дарогі (начальнік цягніка Клыкава Марына Анатольеўна).

На трэцім месцы — маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 647/648 у зносінах ГомельМінск Гомельскага вагоннага ўчастка Гомельскага аддзялення БЧ (начальнік цягніка Ласіца Андрэй Міхайлавіч).

Усім пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходзячыя кубкі і памятныя дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год