Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя БЧ прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ

8 красавіка

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ.

Мерапрыемства праходзіць з 8 па 12 красавіка 2019 года ў г. Сеуле (Рэспубліка Карэя).

Парадак дня XXXIV пасяджэння Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ уключае разгляд больш за 14 пытанняў. У цэнтры ўвагі - вынікі працы Камісій АСЧ па грузавых і пасажырскіх перавозках, па інфраструктуры і рухомым саставе за 2018 год. Будзе нададзена ўвага пытанню падрыхтоўкі Міжнароднай Канферэнцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамых міжнародных чыгуначных зносінах. Таксама удзельнікі Канферэнцыі разгледзяць пытанні прафесійнага навучання/падрыхтоўкі ў галіне чыгуначных перавозак, аб рабоце АСЧ на 2020 год і наступныя гады, аб папярэднім парадку дня, даце і месцы правядзення XXXV пасяджэння КБД і шэраг іншых пытанняў.

У пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (КБД) прымуць удзел дэлегацыі чыгунак, якія ўваходзяць у склад АСЧ, а таксама прадстаўнікі назіральнікаў і далучаных чыгуначных прадпрыемстваў АСЧ і Камітэта АСЧ.

Беларуская чыгунка з'яўляецца членам АСЧ з 1992 года.

Дзейнасць Беларускай чыгункі ў рамках АСЧ накіравана на выкананне задач па далейшаму развіццю агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў, удасканаленню і развіццю міжнародных чыгуначных перавозак, удасканаленню нарматыўных і прававых асноў, мэтай якіх з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту і пашырэнне спектру паслуг, якія прадастаўляюцца кліентам .

Улічваючы, што Беларусь — злучнае звяно двух магутных эканамічных цэнтраў у асобе Расіі і ЕС, яе транзітны патэнцыял з'яўляецца важным геапалітычным фактарам.

Міжнародныя чыгуначныя перавозкі ў Беларусі ажыццяўляюцца праз 16 чыгуначных пунктаў пропуску. У тым ліку, па пяць пунктаў пропуску створана з Расіяй і Украінай, тры — з Польшчай, два — з Літвой і адзін з Латвіяй. Па тэрыторыі краіны праходзяць два агульнаеўрапейскіх транспартных калідора: II Берлін—Варшава—Мінск—Масква—Ніжні Ноўгарад і IX Хельсінкі/Калінінград/Клайпеда—Вільнюс—Мінск—Кіеў—Адэса/Александрупаліс.

Інвестыцыі ў абнаўленне рухомага саставу толькі за апошнія 8 гадоў дазволілі Беларускай чыгунцы набыць 12 пасажырскіх цеплавозаў серыі ТЭП70БС, 18 электрацягнікоў серыі ЭП, 13 дызель-цягнікоў серыі ДП, 30 электравозаў серыі БКГ, набыта больш за 10 тысяч грузавых вагонаў і больш за 100 пасажырскіх. Да 2020 года плануецца закупіць яшчэ 10 сучасных электрацягнікоў серыі ЭП, 6 дызель-цягнікоў серыі ДП, больш за 60 пасажырскіх вагонаў і не менш за 2,5 тысячы грузавых вагонаў.

У рамках развіцця інфраструктуры транспартнага калідора № IX у 2017 годзе завершаны работы па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна—Гудагай—Дзяржграніца з Літвой, што дазволіла арганізаваць перавозкі з выкарыстаннем электрарухомага саставу на міжнародных лініях.

З 10 снежня 2017 года Беларускай чыгункай сумесна з АТ «ПКП Інтэрсіці» рэалізаваны праект перасадачных пасажырскіх зносін Варшава—Брэст—Мінск.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год