Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Брэсцкі вакзал Беларускай чыгункі увайшоў у спіс «7 цудаў горада Брэста»

9 красавіка

Такую незвычайную акцыю на працягу некалькіх месяцаў праводзіць Брэсцкі гарвыканкам у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю Брэста.

Брэстчанам прапанавалі выбраць самыя цікавыя месцы і аб'екты ў горадзе. Паводле папярэдніх вынікаў, сярод самых цікавых і знакавых на іх погляд месцаў і аб'ектаў быў названы і Брэсцкі вакзал. У бліжэйшы час арганізатары падвядуць канчатковыя вынікі.

Чыгуначны вакзал Брэста адзін з найстарэйшых у Беларусі. Гэта — вароты краіны ў Еўропу. Адкрыццё новага будынка вакзалу адбылося на станцыі Брэст-Літоўскі 28 мая 1886 года. Ён мае багатую гісторыю, тут, як нідзе, можна адчуць подых часу. Вялікая колькасць людзей за гэты час бачыла яго сцены, вакзал перажыў не адну маладосць і захоўвае мноства цікавых гістарычных фактаў. З моманту заснавання Брэсцкага чыгуначнага вакзала яго наведвалі рускія і еўрапейскія манархі, кіраўнікі ўрадаў розных краін і высокапастаўленыя госці, знакамітыя пісьменнікі і артысты, скульптары і касманаўты.

У 2014 годзе на вакзале завяршыліся работы па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя пасажырскага комплексу вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны», якія закранулі ўсе будынкі і памяшканні, інжынерныя камунікацыі, прылеглыя тэрыторыі і пуцявую інфраструктуру. Максімальна было захавана гістарычнае аблічча вакзала, пры гэтым быў створаны сучасны ўзровень камфорту. З'явіліся добраўпарадкаваныя паркоўкі, прасторная цэнтральная зала чакання на 240 пасадачных месцаў, зала памежнага кантролю і мытнага афармлення, зала павышанай камфортнасці, утульныя нумары адпачынку. Да паслуг пасажыраў — рэстаран, бар, бістро, цырульня і аптэка, аўтаматычныя і стацыянарныя камеры захоўвання, пункты аказання банкаўскіх і страхавых паслуг.

Сёння вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны ўваходзіць у лік помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца дзеючым «музеем мармуру пад адкрытым небам». Унікальнае збудаванне будынка вакзала гарманічна ўпісваецца ў стыль сучаснага горада.

У цяперашні час з перона вакзала кожныя суткі адпраўляюцца 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній, 15 — міжрэгіянальных і 15 — міжнародных. У сярэднім кожны месяц яго паслугамі карыстаюцца каля 300 тыс. пасажыраў.

Брэсцкі вакзал неаднаразова станавіўся пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў сярод пазакласных вакзалаў Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год