Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у другім Форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях» у г. Пекіне (КНР)

30 красавіка

25—26 красавіка 2019 года дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у мерапрыемствах другога Форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях». У Пекіне сабраліся 37 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама Генеральны сакратар ААН і прэзідэнт Міжнароднага валютнага фонду. У цэлым на Форум міжнароднага супрацоўніцтва прыбылі ўдзельнікі з больш чым 150 дзяржаў.

25 красавіка Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыняў удзел у Канферэнцыі генеральных дырэктараў краін «Паясы і Шляхі», на якой прысутнічала больш за 800 кіраўнікоў найбуйнейшых міжнародных кампаній і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання. Мэта правядзення Канферэнцыі — аб'яднанне намаганняў для сумеснай працы ў рамках ініцыятывы Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

На пляцоўцы Форуму было падпісана крэдытнае Пагадненне паміж Беларускай чыгункай і Экспартна-імпартным банкам Кітая па фінансаванні праекта электрыфікацыі чыгуначнага ўчастка Жлобін—Калінкавічы.

Таксама па запрашэнні Міністра транспарту Кітая г-на Лі Сяопэна дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у працы тэматычных падфорумаў «Супрацоўніцтва ў інфраструктуры» другога Форуму міжнароднага супрацоўніцтва.

У рамках Форуму міжнароднага супрацоўніцтва Начальнік Беларускай чыгункі правёў перамовы з кіраўніцтвам карпарацыі CRRC, CRRC Датунская кампанія і Кітайскай кампаніі па экспарту і імпарту электраабсталявання. Па выніках сустрэчы быў падпісаны Мемарандум аб далейшым супрацоўніцтве ў сферы абнаўлення рухомага саставу беларускай магістралі.

Таксама адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі з намеснікам генеральнага дырэктара Кітайскай чыгуначнай будаўнічай карпарацыі № 9. Бакі выказалі зацікаўленасць у сумеснай працы па пытаннях праектавання і будаўніцтва аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год