Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Стоп — заяц!»

15 красавіка

12 красавіка Беларуская чыгунка правяла акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі.

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел больш за 300 работнікаў БЧ, з іх 214 членаў галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі, а таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

Падчас акцый кантроль за наяўнасцю праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў быў ажыццёўлены па прыбыцці і адпраўцы ў 38 цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.

Усяго было выяўлена 2 безбілетных пасажыра, 35 пасажыраў былі накіраваны ў білетную касу і да выпраўных касіраў для набыцця праязных дакументаў.

Таксама ў ходзе правядзення акцыі пасажырам было ўручана больш за 2,2 тыс. тэматычных памятак з інфармацыяй аб правілах праезду ў цягніках.

Трэба адзначыць, што з кожным годам назіраецца зніжэнне колькасці безбілетных пасажыраў, што сведчыць аб павышэнні культуры праезду ў цягніках.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год