Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На Беларускай чыгунцы вызначылі лепшую арганізацыю і лепшае працоўнае месца па ахове працы

27 сакавіка

На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшая арганізацыя Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі» за 2018 год. Першае месца сярод аддзяленняў магістралі заняў калектыў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, другога месца ўдастоена Віцебскае аддзяленне дарогі, а трэцяе месца прысуджана Брэсцкаму аддзяленню БЧ.

Сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў магістралі першае месца заняў калектыў прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка», другое прысуджана Пуцявой машыннай станцыі № 78, трэцяе месца ў Пуцявой машыннай станцыі № 116.

Лепшым працоўным месцам па ахове працы і культуры вытворчасці за 2018 год прызнана працоўнае месца працоўнага па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў сталярнага аддзялення Пуцявой машыннай станцыі № 78.

Беларуская магістраль надае вялікую ўвагу паляпшэнню ўмоў і аховы працы, выкананню гігіенічных нарматываў, памяншэнню і ліквідацыі дзеяння шкодных вытворчых фактараў за кошт укаранення новай тэхнікі і абсталявання, удасканалення нарматыўна-прававой базы, больш шырокае выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны.

У 2018 годзе выкананы шэраг арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў і аховы працы, што дазволіла прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў 226 працоўных месцаў і палепшыць умовы працы для 320 работнікаў, 537 працоўных месцаў выведзена з шкодных і (або) небяспечных умоў працы, больш 6400 работнікаў прайшлі павышэнне кваліфікацыі па пытаннях аховы працы, прамысловай і электрабяспекі, ахове здароўя. На выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і аховы працы накіравана каля 5,8 млн рублёў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год