Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі — лаўрэат Прэміі Урада ў галіне якасці 2018 года

29 сакавіка

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2018 года прысуджана Канструктарска-тэхнічнаму цэнтру (КТЦ) Беларускай чыгункі за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, паслуг або работ, якія аказваюцца, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту.

Ключавыя напрамкі дзейнасці КТЦ — гэта распрацоўка, праектаванне і будаўніцтва «пад ключ» комплексаў аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі (АСКТП), укараненне новых тэхналогій і тэхнічных сродкаў па аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў на чыгуначным транспарце, а таксама арганізацыя і выкананне работ па абслугоўванню апаратных сродкаў і суправаджэнні праграмнага забеспячэння, аўтаматызаванае праектаванне з выкарыстаннем метадаў трохмернага мадэлявання.

Сярод асноўных ўкараняемых распрацовак прадпрыемства: сістэма дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман», мікрапрацэсарная цэнтралізацыя «Днепр», інфармацыйна-вымяральная сістэма «Бярэзіна», сістэма кантролю тэхнічнага стану сродкаў аўтаблакіроўкі «Дзісна», многакарыстальная чыгуначная сістэма (МДС) па аналізе стану бяспекі руху, а таксама аўтаматызаваныя сістэмы «метралогія», «Кантроль ведаў», сістэма аўтаматызацыі падрыхтоўкі і афармлення дакументаў грузавой і камерцыйнай справаздачнасці (САПОД), аўтаматызаваная сістэма арганізацыі і планавання «ОКНА».

Канструктарска-тэхнічны цэнтр БЧ таксама праводзіць выпрабаванні і тэхнічны аўдыт прадукцыі чыгуначнага прызначэння, неразбураючы кантроль вузлоў і дэталяў рухомага саставу, метралагічнае забеспячэнне вытворчай дзейнасці чыгуначнага транспарту, паверку і рамонт сродкаў вымярэнняў, у тым ліку складаных радыёэлектронных прылад і сістэм, прыбораў уліку і рэгулявання цеплавой энергіі, атэстацыю выпрабавальнага абсталявання.

Трэба адзначыць, што дзейнасць Канструктарска-тэхнічнага цэнтра сёння запатрабавана не толькі на Беларускай чыгунцы, але і на чыгунках краін СНД і Балтыі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год