Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Фірменны цягнік «Беларусь» № 2/1 Мінск—Масква адправіўся 28 лютага з абноўленай платформы станцыі Мінск-Пасажырскі

1 сакавіка

Беларуская чыгунка завяршыла рамонтныя работы на першай пасажырскай платформе Мінскага чыгуначнага вакзала, у выніку якіх было заменена пакрыццё, створана безбар'ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і ўдасканалена сістэма асвятлення. Таксама над платформай устаноўлены алюмініевыя панэлі айчыннай вытворчасці, на якіх нанясенне фарбы выканана з ужываннем сучасных тэхналогій.

У цяперашні час з першай пасажырскай платформы адпраўляюцца цягнікі на Маскву, Мурманск, Навасібірск і Рыгу, а таксама ў абласныя і буйныя рэгіянальныя цэнтры краіны.

Сімвалічна, што першым цягніком, які адправіўся 28 лютага ў 22:06 з абноўленай платформы, стаў фірмовы цягнік «Беларусь» №2/1 МінскМасква. Амаль 57 гадоў гэты цягнік злучае дзве сталіцы Беларусі і Расіі і карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пасажыраў.

Беларуская чыгунка працягне работы па развіцці інфраструктуры станцыі Мінск-Пасажырскі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год