Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка запусціла новы рэгулярны кантэйнерны цягнік па маршруце Беларусь—Румынія

6 сакавіка

5 сакавіка на станцыі Ганцавічы адбылося ўрачыстае адпраўленне пілотнага цягніка. Новы кантэйнерны цягнік з экспартнай прадукцыяй прадпрыемстваў лясной галіны адправіўся са станцыі Ганцавічы ў адрас грузаатрымальнікаў — буйной румынскай кампаніі. У састаў цягніка ўключаны 124 кантэйнера, якія размяшчаюцца на 31 спецыялізаванай фітынгавай платформе (па 4 кантэйнера на кожнай). Для перавозкі дадзенай прадукцыі выкарыстоўваюцца кантэйнеры падвышанай ёмістасці тыпу «Open Top».

Гэты лагістычны праект быў арганізаваны дзяржаўным прадпрыемствам «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ) у партнёрстве з кампаніямі Rail Cargo Logistics d. o.o. (Славенія) і ЗахідТрансСервіс (Украіна).

У мерапрыемстве, прысвечаным адпраўкі ў першы рэйс новага цягніка, прыняў удзел першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў, кіраўніцтва кампаніі БТЛЦ, прадстаўнікі партнёраў праекта з Славеніі і Украіны, кіраўніцтва арганізацый і прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Важна адзначыць, што ва ўрачыстым мерапрыемстве прымала ўдзел кіраўніцтва чыгуначных адміністрацый Расіі, Латвіі, Літвы і Украіны.

«Сёння мы прапануем нашаму беларускаму бізнесу, бізнэсу прыбалтыйскіх краін, бізнэсу Украіны, Румыніі, усяму бізнэсу Паўднёвай Еўропы новы лагістычны прадукт па дастаўцы тавараў з прыбалтыйскіх краін у Паўднёвую Еўропу, у парты Украіны і назад», — адзначыў у сваім выступе Ігар Шылаў. Звяртаючыся да гасцей мерапрыемства, у тым ліку да кіраўніцтва чыгуначных адміністрацый, ён падкрэсліў: «Мы будзем рады бачыць вас у ліку ўдзельнікаў перавозак гэтым цягніком!».

Адпраўка цягніка па маршруце Беларусь—Румынія з'яўляецца лагічным працягам шэрагу праектаў беларускай магістралі. Да прыкладу, у 2018 годзе быў ажыццёўлены запуск грузавога экспрэс-цягніка Мінск—Рыга—Мінск, за мінулы год ім было перавезена больш за 600 саставаў.

Адным з галоўных пераваг новага кантэйнернага цягніка з'яўляецца прадуманая лагістыка, аснову якой складае час дастаўкі грузу — 39 гадзін. Запланаваны аб'ём грузаў на 2019 г. — 120 000 тон.

Адпраўку прадукцыі новым цягніком змогуць ажыццяўляць ўсе бліжэйшыя лясгасы рэгіёну. «Такую ж тэхналогію мы хацелі б распаўсюдзіць і на краіны Балтыі, на Польшчу», — растлумачыў Сяргей Мацюлін, намеснік дырэктара УП «Беллесэкспарт». «У нас дастаткова рэсурсу і аб'ёму, сёння лясгасы галіны гатовыя адгрузіць ўжо да 300 000 тон штомесяц, таму спадзяюся, што гэта пачатак вялікага праекта, які будзе працаваць доўгія гады».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год