Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка у 2019 годзе прадоўжыць зносіны з пасажырамі ў рамках мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра»

22 сакавіка

У бягучым годзе першае інфармацыйнае мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра» пройдзе 28 сакавіка на чыгуначных вакзалах: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14:00 да 17:00 гадзін.

Зносіны з пасажырамі ў рамках дадзенага інфармацыйнага мерапрыемства Беларуская чыгунка праводзіць з 2015 года з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі, выпрацоўцы эфектыўных мер, накіраваных на павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў. Гэта яшчэ адна магчымасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў сталіцы і рэгіёнах. У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова.

Пры правядзенні папярэдняга мерапрыемства ў снежні 2018 года паступіла больш за 50 пытанняў. Тлумачэнні і прынятыя меры па іх размешчаны на афіцыйным сайце БЧ (www.rw.by) на галоўнай старонцы ў цізеры «Адзіны дзень пасажыра».

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы.

«Адзіны дзень пасажыра» спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і дазваляе скараціць колькасць тых пытанняў, якія паступаюць . Так, у 2015 годзе пры правядзенні мерапрыемства на працягу года паступіла 368 пытанняў, у 2016 — 221, у 2017 — 217, у 2018 годзе — 110 пытанняў.

Таксама эфектыўнаму ўзаемадзеянню з кліентамі спрыяе праца Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі. Адзіны канал прадстаўлення інфармацыі даведачнага характару па правілах перавозак і аказваемых паслуг праводзіцца кругласутачна па тэл. 105.

Акрамя таго, з 15 сакавіка Беларускай чыгункай уведзены тэлефон 151, па якім ажыццяўляецца інфармацыйная падтрымка дыстанцыйных каналаў продажу праязных дакументаў (праз інтэрнэт), фізічна аслабленых асоб, аказанне дапамогі ў урэгуляванні нестандартных сітуацый пры атрыманні пасажырамі паслуг чыгуначнага транспарту.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год